Эстонская Праваслаўная Царква Маскоўскага патрыярхата
Эстонская праваслаўная царква (эст.: Moskva Patriarhaadi Eesti Õigeusu Kirik, MPEÕK) — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Эстоніі. ГісторыяУ 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі. 10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай. У верасні 1922 года сабор Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцці ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас. У чэрвені 1940 года Эстонія была ўключана ў склад Савецкага Саюза. Эстонская царква была далучана да Маскоўскага Патрыярхату. Пасля акупацыі Эстоніі германскімі войскамі мітрапаліт Талінскі Аляксандр (Паўлус) абвясціў аб аднаўленні Эстонскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы. У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархію[1]. У 1990-х гадах была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай. Доўгі час царква не магла атрымаць дзяржаўнай рэгістрацыі[2]. У пачатку 2000-х гадоў, дзякуючы судзеянню дыпламатаў Расійскай Федэрацыі, атрымала дзяржаўную рэгістрацыю[3]. Епіскапы
ЕпархііГл. таксамаЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia