Юкагірская мова
Юкагі́рская мова (саманазва: Вадул аруу) — палеазіяцкая мова. Родная мова юкагіраў. Агульная колькасць носьбітаў (2010 г.) - 370 чал. ПаходжаннеЮкагірска-чуванская група моў сфарміравалася на ўсходзе Еўразіі. Яна істотна адрозніваецца ад суседніх чукоцка-камчацкіх, фактычна з'яўляецца ізалятам. У 1950-я гг. шэраг лінгвістаў высунуў гіпотэзу аб сувязі юкагірскіх моў з уральскімі, аднак іх даследаванні засноўваліся на абмежаванай слоўнікавай базе[2]. Высоўвалі таксама гіпотэзы аб сувязі з паўночнаамерыканскімі і іранскімі мовамі. ГісторыяУ XVII ст., калі з'явіліся першыя пісьмовыя ўзгадкі пра юкагіраў, яны падзяляліся на некалькі моўна-тэрытарыяльных груп. Відавочна, ужо тады існаваў падзел на паўднёвую (лясную) і паўночную (тундраную) групы моў[3]. Большасць з іх знікла ў сувязі з фізічным знікненнем носьбітаў або асіміляцыяй. Так, захавалася толькі 210 слоў чуванскай мовы, запісаных у XVIII ст. Самі чуванцы ў нашы дні размаўляюць на чукоцкай і рускай мовах. У пачатку XX ст. існавалі толькі паўночны ніжнекалымскі і паўднёвы верхнекалымскі дыялекты. Яны настолькі адрозныя, што іх носьбіты не разумеюць адзін аднаго, а ў навуковай літаратуры яны часцяком завуцца самастойнымі мовамі. У нашы дні большасць носьбітаў абодвух дыялектаў юкагірскай мовы жыве на паўночным усходзе Якуціі. Юкагірская мова намінальна лічыцца афіцыйнай у Якуціі, выкладаецца ў некалькіх пачатковых школах на тэрыторыі гэтай рэспублікі. ПісьмовасцьУ мінулым юкагіры карысталіся для апасродкаванай перадачы інфармацыі піктаграфіяй. Піктаграмы выціскалі на драўнянай кары. Прычым, існавалі мужчынская і жаночая формы піктаграфіі[4]. Першы пісьмовы юкагірскі твор на паўночным дыялекце быў апублікаваны ў 1969 г. у Якуцку. У 1987 г. была кадыфікавана юкагірская пісьмовасць на аснове якуцкага кірылічнага алфавіта. Першапачаткова яна выкарыстоўвалася для паўночнага дыялекта. У нашы дні выкарыстоўваецца і для паўднёвага. АсаблівасціЮкагірская мова аглюцінатыўная з перавагай суфіксацыі. Прыметнікі як самастойная часціна мовы з асобнымі марфалагічнымі катэгорыямі адсутнічаюць. Прыметнікі ў юкагірскай мове маюць тыя ж граматычныя катэгорыі, што і дзеясловы. Назоўнікі маюць такія катэгорыі, як лік (адзіночны і множны), склону (7 склонаў), прыналежнасці ў формах 3 асобы. У сістэме ўказальных займеннікаў вылучаюцца асаблівыя формы з лагічным націскам. У сістэме спражэння дзеяслова вылучаюцца сцвярджальна-суб'ектная форма і сцвярджальна-прэдыкатная форма спражэння, а для пераходных дзеясловаў — яшчэ і сцвярджальна-аб'ектная форма спражэння. Яны адрозніваюцца марфалагічным афармленнем дзеяслоўнай словаформы. Парадак слоў у сказе — SOV. Кароткі размоўнік
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia