Юрый Сяргеевіч Казлоў
Юрый Казлоў (нар. 21 мая 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна». Клубная кар’ераВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сезона ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасля чаго прыняў рашэнне завяршыць прафесійную кар’еру. Працаваў у Мінску ў розных сферах[3]. Разам з асноўнай працай гуляў у мінскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным з лідараў каманды. У сезоне 2017 дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[4]. Пасля сыходу з клуба Аляксандра Козела стаў таксама капітанам каманды. У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў капітанам і адным з асноўных ігракоў магілёўскай каманды, яго гол у браму «Тарпеда-БелАЗ» быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Беларусі 2019, аднак гэта не здолела выратаваць «Дняпро» ад вылету з Вышэйшай лігі. У студзені 2020 года перайшоў у «Слуцк»[5], дзе трывала гуляў у стартавым складзе. Пакінуў слуцкі клуб у снежні 2020 года[6]. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з гродзенскім клубам[8] і ў хуткім часе далучыўся да «Мінска»[9], дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10]. У лютым 2022 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[11]. Стаў капітанам і адным з лідараў каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў лігі. Пакінуў «Нафтан» у лютым 2023 года[12] і неўзабаве стаў іграком «Маладзечна»[13]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[14]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia