Ян Фердынанд Сапега
Ян Фердынанд Сапега (1629 — 27 сакавіка 1659) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (у 1659). БіяграфіяЗ 1642 вучыўся ў калегіуме Навадворскага, пазней падарожнічаў па Заходняй Еўропе. У 1651 паступіў на вайсковую службу. Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654, у бітвах пад Берасцечкам і Белай Царквой. У 1655 падчас вайны са Швецыяй падтрымаў Кейданскую дамову, але потым вярнуўся на бок караля Яна Казіміра. Пасля браў удзел у бітвах з Юрыем Ракашы ў 1657, аблозе Торуня 1658. Вялікі чашнік літоўскі са студзеня 1659. Памёр 27 сакавіка 1659, праўдападобна, атручаны. Сям’яПаходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын віленскага кашталяна Мікалая і яго першай жонкі Ядвігі Ганны Войны. Меў брата Казіміра Мельхіяда. Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia