Яўген Фёдаравіч Святланаў
Яўген Фёдаравіч Святланаў (6 верасня 1928 — 3 мая 2002) — савецкі расійскі дырыжор, кампазітар і піяніст . Народны артыст СССР (1968). Лаўрэат Ленінскай (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1983). Герой Сацыялістычнай Працы (1986). БіяграфіяУ 1951 годзе Святланаў паступіў у Маскоўскую кансерваторыю ў класы оперна-сімфанічнага дырыжыравання прафесара А. В. Гаўка і кампазіцыі — Ю. А. Шапорына. У 1954 годзе, будучы студэнтам 4-га курса кансерваторыі, Святланаў стаў дырыжорам-асістэнтам Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё. З 1955 — дырыжор, у 1963—1965 — галоўны дырыжор Вялікага тэатра. Дэбютаваў у 1955 годзе ў Вялікім тэатры пастаноўкай оперы М. Рымскага-Корсакава «Пскавіцянка». Гэтая ж опера праз 45 гадоў стала апошняй працай Святланава ў Вялікім тэатры. У 1962 годзе быў прызначаны музычным кіраўніком Крамлёўскага палаца з’ездаў, які ў той час стаў другой пракатнай пляцоўкай Вялікага тэатра. З 1965 па 2000 гады быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР (з 1991 года — Расіі). У 1992—2000 гадах быў галоўным дырыжорам гаагскага Рэзідэнц-аркестра (Нідэрланды). У 2000—2002 гадах зноў працаваў у Вялікім тэатры. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia