Адольф фон Карлавіц
Ганс Карл Адо́льф фон Ка́рлавіц (ням.: Hans Carl Adolph von Carlowitz; 25 сакавіка 1858, г. горад Рыза , Каралеўства Саксонія — 9 ліпеня 1928, г. горад Харта ) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі. БіяграфіяПерад вайной займаў пасаду саксонскага ваеннага міністра. Неўзабаве пасля пачатка Вайны, 24 жніўня 1914 года пакінуў міністэрства і быў прызначаны камандзірам ХХVII рэзервовага корпуса. Аднак ужо 28 кастрычніка быў адкліканы ў Дрэздэн і яму даручана зноў узначаліць міністэрства. 30 лістапада 1914 года ён зноў вярнуўся ў дзеючую армію, на гэты раз на пасаду камандзіра 12-й рэзервовай дывізіі. 20 красавіка 1915 года ён у трэці раз быў пастаўлены на чале Ваеннага міністэрства Саксоніі. З 21 жніўня 1916 года камандзір III рэзервовага, з 8 жніўня 1917 года — XIX АК (2-га Каралеўскага Саксонскага корпуса). 29 ліпеня 1917 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Merite, а 25 мая 1918 года атрымаў да яго дубовыя галіны. 7 жніўня 1918 года ён ўзначаліў 9-ю, а 22 верасня 1918 года — 2-ю армію. 13 лістапада 1918 года армія была расфармаваная. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia