3-і кавалерыйскі корпус

3-і кавалерыйскі корпус
руск.: 3-й кавалерийский корпус
Гая Дзмітрыевіч Гай — камандзір корпуса
Гая Дзмітрыевіч Гай — камандзір корпуса
Гады існавання чэрвень-жнівень 1920
Краіна РСФСР
Падпарадкаванне 4-я армія
Тып кавалерыя
Частка

Камандзір корпуса — Гая Дзмітрыевіч Гай
Начальнікі штаба — Эдуард Фрыдрыхавіч Вілумсон, Якаў Якаўлевіч Юршэўскі (з 25 ліпеня 1920 г.)
Ваенкам — В.Л. Паверман

Афіцэры штаба: Д.М. Барынаў (памочнік начальніка разведаддзела), В.О. Банга (памочнік начальніка аператыўнага аддзела)
Войны Польска-савецкая вайна
Удзел у

Бітва пад Відзамі (8 ліпеня 1920)
Бітва за Вільню (14 ліпеня 1920)
Бітва пад Гродна (18-23 ліпеня 1920)
Бітва над Нёманам (19-24 ліпеня 1920)
Варшаўская бітва (13-25 жніўня 1920)
Бітва пад Млавай (21-22 жніўня 1920)

Бітва пад Хажэлямі (23 жніўня 1920)
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Гая Дзмітрыевіч Гай

3-і кавалерыйскі корпус (ці Каўкор — ад Кавалерыйскі Корпус, неафіцыйна таксама Залатая Арда Гай-Хана) — тактычнае кавалерыйскае злучэнне Чырвонай Арміі, якім камандаваў Гая Дзмітрыевіч Гай пад час польска-савецкай вайны.

Склад

На 1 ліпеня 1920 года ў складзе корпуса былі:

  • 10-я Уральская кавалерыйская дывізія — 3147 шабель, 27 буйнакаліберных кулямётаў, 12 гармат, камандзір — Н. Д. Томін.
  • 15-я Кубанская кавалерыйская дывізія — 995 шабель, 19 буйнакаліберных кулямётаў, 8 гармат, камандзір — В. І. Матузенка.
  • 164-я стралковая брыгада — 700 штыкоў, 32 буйнакаліберныя кулямёты, 8 гармат.

Гісторыя

4 ліпеня перад корпусам была пастаўлена задача прарваць польскія пазіцыі ў раёне возера Ельня і весці актыўныя баявыя дзеянні ў польскім тыле. Корпус атакаваў 10-ю пяхотную дывізію 1-й арміі, якая адбіла атаку і вымусіла чырвонаармейцаў адступіць на поўнач. Там Каўкор сутыкнуўся з 8-й пяхотнай дывізіяй, але пазбег боесутыкнення. Затым Каўкор павярнуў на поўдзень. 9 ліпеня корпус заняў Свянцяны, апынуўшыся ў 70 кіламетрах ад Вільні. У Вільню быў падасланы шпіён, які далажыў кіраўніцтву Каўкора, што яе абараняе невялікі польскі гарнізон (каля 2000 жаўнераў). 13 ліпеня Корпус атакаваў Вільню, заняўшы яе 14 ліпеня 1920 г.

19 ліпеня 15-я кавалерыйская дывізія без падтрымкі наступала на Гродна. У гэты ж час 10-я дывізія была спынена ў Скідзелі.

22 ліпеня савецкія войскі выйшлі з горада і замкнулі яго акружэнне. 29 ліпеня Каўкор атакаваў Ломжу, а 1 жніўня сутыкнуўся з польскім контрударам у Бялай-Падляскай. 3 жніўня корпус заняў Ломжу[1][2].

4 жніўня Каўкор заняў Астралэнку, потым Пшасныш, Бежунь і Серпц. На другі тыдзень жніўня Каўкор дайшоў да Віслы. 10-я кавалерыйская дывізія дайшла да Баброўнікаў, дзе вяла агонь з руін замка на левым беразе Віслы. Каб перарэзаць чыгуначную лінію Варшава-Гданьск, Гай зрабіў спробу захапіць Улацлавак. Свой штаб ён размясціў у трохкутніку Дзялы — Вітошын — Рахцін.

15 жніўня Ломжа занята 1-й польскай арміяй (ген. Ф. Лацінік). Апошнія пакінулі горад, што было ацэнена Пілсудскім як «дзіўны і незразумелы манеўр».

Развіццю наступу Каўкора перашкодзіла знішчэнне мастоў праз вадаёмы абаронцамі горада. 19 жніўня корпус адступіў ад Варшавы.

21 жніўня Ломжу пад час адступлення займаюць часткі 15-й арміі РСЧА (ген. А. І. Корк), супраць якой дзейнічала 4-я польская армія (ген.-лейтэнант Л. Скерскі)[3].

Ноччу 21 жніўня кавалерыйскі корпус прарваў польскія пазіцыі каля Журоміна, дзе трапіў у акружэнне. 22 жніўня Ломжу займае 15-я польская дывізія (ген.-маёр Ю. Юнг). Ноччу таго ж дня Каўкор прарваўся з акружэння ў раёне Канопкі. 23 жніўня ў раёне Грабава Каўкор прарываўся да сваіх праз пазіцыі польскай добраахвотніцкай дывізіі, а затым Сібірскай брыгады. 24 жніўня Каўкор прарваўся да савецкай 53-й стралковай дывізіі, якую блакіравалі дзве польскія дывізіі. Пасля двух дзён баёў корпус быў выціснуты за нямецкую мяжу (Усходняя Прусія), дзе быў раззброены, а салдаты інтэрнаваны ў лагер Альтдам.

Злачынствы

Падраздзяленні 3-га корпуса знішчылі больш за 1000 польскіх ваеннапалонных у Лемане, Хажэлях, Ціхошках, каля Млавы[4]. У Шыдлове казакі з Каўкора, каб зберагчы патроны, рыдлёўкамі і шаблямі забілі палонных, 7 афіцэраў і 92 радавых[5]. Зафіксаваны гвалт у дачыненні да мірных жыхароў[6].

Зноскі

  1. Obrona Łomży (29 lipca — 3 sierpnia 1920) (польск.). Portal twojahistoria.pl. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2018. Праверана 14 жніўня 2018.
  2. Гражданская война и военная интервенция в СССР: энциклопедия. 2-е изд. / Гл. ред. С. С. Хромов. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — 720 с. — С. 85—86.
  3. Тухачевский М. Поход за Вислу. Пилсудский Ю. Война 1920 года. — М.: Изд-во «Новости», 1992. — 320 с. — (Время, события, люди). — ISBN 5-7020-0071-4. — С. 252—256.
  4. JEŃCY POLSCY W NIEWOLI SOWIECKIEJ 1919—1921 (польск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2014. Праверана 22 лютага 2023.
  5. Istota zwycięstwa Piłsudskiego. Wola pokonania wszelkich przeszkód (польск.). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2014.
  6. Szydłowo k. Mławy - Miejsce rozstrzelania jeńców bolszewickich z rozkazu gen. Sikorskiego (польск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2016. Праверана 22 лютага 2023.

Бібліяграфія

  • Grzegorz Łukomski, Bogusław Polak, Mieczysław Wrzosek. Wojna polsko-bolszewicka 1919—1920. Koszalin, 1990. (польск.)
  • Davies N. Orzeł biały, czerwona gwiazda. Wyd. 2. Kraków: ZNAK, 1998. ISBN 83-7006-741-7, OCLC 40548639. (польск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya