Дыя (спадарожнік)
Дыя (Dia) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра. Быў адкрыты 5 снежня 2000 астраномам Скотам Шэпардам і яго калегамі і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 11. Яго таксама абазначаюць, як Юпітэр LIII. АдкрыццёБыў знойдзены 5 снежня 2000 года астраномамі з Гавайскага ўніверсітэта Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Янгай Фернандэсам і Юджынам Магнаерам. Спадарожнік не атрымаў афіцыйнай назвы. Пасля спадарожнік быў страчаны. Па адной з версій, ён урэзаўся ў Гімалію і стварыў слабое кольца вакол Юпітэра. Таму Дыя больш не разглядалася як кандыдат у спадарожнікі Юпітэра. Аднак, у 2012 годзе С. Шэпард, М. Бразовіч і Р. Джэйкабсан зноў выявілі спадарожнік на здымках, зробленых у абсерваторыі Лас-Кампанас ў 2010 і 2011 гадах. АрбітаДыя здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 12.173.700 км за 274 дні. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,21. Нахіл арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа складае 28,2 °. Фізічныя характарыстыкіДыяметр Дыі складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца верагодна з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня + 22,4 m. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia