Зорныя войны![]() Зорныя войны (англ.: Star Wars) — фантастычная сага амерыканскага рэжысёра Джорджа Лукаса. Фільмы гэтага цыкла аказалі велізарны ўплыў на міжнародную поп-культуру. Першы фільм выйшаў 25 мая 1977 года пад назвай «Зорныя войны». Ён меў велізарны касавы поспех. Гэта выратавала кампанію 20th Century ад крызісу, які ёй пагражаў. Калі сумненні ў акупнасці праекта зніклі, першы фільм атрымаў падзагаловак «Эпізод IV: Новая надзея». За ім выйшлі два фільмы-працягі: «Эпізод V: Імперыя наносіць удар у адказ» у 1980 годзе і «Эпізод VI: Вяртанне джэдая» ў 1983 годзе. У 1999—2005 гадах выйшла трылогія-прыквел. У 2015-2017 гадах выйшла трылогія-сіквел. КінаэпапеяУ цыкле фільмаў «Зорныя войны» дзевяць эпізодаў. Спачатку былі зняты эпізоды IV—VI, праз некаторы час I—III, потым VII—IX. У цэнтры «Зорных войнаў» — жыццёвы шлях Энакіна Скайуокера, галоўнага героя сагі. Арыгінальная трылогія
Трылогія-прыквел
Трылогія-сіквел рэжысёра Дж. Дж. Абрамса
Беларускі перакладДля ўсіх фільмаў франшызы ёсць субцітры. Для часткі 5 – агучка (пад назвай «Зоркавыя войны»). Таксама існуюць субцітры для іншых твораў у сусвеце, такіх як:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia