Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Удзела)
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў — помнік архітэктуры барока з рысамі класіцызму ў в. Удзела, Глыбоцкі раён. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі[1]. ГісторыяПабудаваны ў 1766—91 гг. з цэглы на месцы драўлянага храма 1643 г., фундаванага разам з кляштарам францысканцаў Іосіфам Рыгоравічам Корсакам Удзельскім і яго жонкай Марыянай з Швыйкоўскіх[2]. Комплекс уключаў касцёл, жылы комплекс, гаспадарчыя пабудовы, цагляную агароджу з брамай-званіцай. Узорам для стварэння касцёла з'яўляўся базыльянская царква ў Беразвеччы[3]. Будаўніцтва мураванага жылога корпуса скончана ў 1805 г., гарэў у 1809 г[1]. У 1837 г. галоўны фасад увянчаны трохвугольным франтонам і пазбаўлены бакавых вежаў. У гэты ж час выканана афармленне інтэр'ера ў стылі класіцызму[3] Кляштар скасаваны ў 1851 г., касцёл пераведзены ў парафіяльны. У 1910 г. парафія налічвала 2978 вернікаў. У 1948 г. закрыты савецкімі ўладамі. У 1988 г. ўтварыўся касцёльны камітэт, які ў 1989 г. вярнуў храм парафіянам і адрэстаўраваў яго пад кіраўніцтвам кс. Ю. Булькі[3]. У 2002 г. на тэрыторыі касцёла адкрыты помнік Св. Максіміліяну Кольбэ[1]. Архітэктура![]() Касцёл — трохнефавая 2-вежавая псеўдабазіліка[4] з паўцыркульнай апсідай і сіметрычнымі сакрысціямі па баках. Цэнтральны неф не мае верхняга асвятлення[4]. Усе нефы маюць аднолькавую вышыню і накрыты агульным двухсхільным дахам, што надае збудаванню важкую манументальнасць[4]. Познебарочны характар святыні відавочны толькі ў ніжняй частцы галоўнага фасада-нартэкса. Яго хвалістая плоскасць расчлянёна 2-граннымі пілонамі і калонамі, квадратнымі плакеткамі, арачнымі экседрамі, што стварае вытанчаную нюансіроўку святла і ценю[4]. Бакавыя і алтарны фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках[1][3]. Унутраная прастора падзелена на нефы 6 магутнымі чатырохграннымі пілонамі і перакрыта цыліндрычным скляпеннем на папружных арках і распалубках. Над прытворам размешчаны выгнутыя хоры[1], на якіх размяшчаўся 12-галосны арган[3]. Барочнае афармленне інтэр'ера ў 1809 г. зменена на класіцыстычнае. Сцены апяразаны шырокім карнізным поясам, крапаваны іанічнымі канелюраванымі пілястрамі. Пад храмам крыпта з 42 пахаваннямі манахаў-францысканцаў. ![]() Кляштарны корпус вырашаны 2-павярховым П-падобным у плане будынкам, які быў злучаны з касцёлам калідорам. Ад кляштара захавалася адно крыло, іншыя разабраны ў 1882. Перад галоўным фасадам касцёла па восі цэнтральнага ўвахода ў 2-й палавіне 19 ст. пабудавана з цэглы квадратная ў плане двух'ярусная класіцыстычная брама-званіца[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia