Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» 2019 года
Конкурс сабраў прадстаўнікоў 16 краін з Еўропы і Азіі. Упершыню на конкурсе ўзяў удзел Кітай. Гран-пры конкурса атрымаў казахскі выканаўца Адыльхан Макін, першая прэмія дасталася грузінскаму выканаўцу Георгію Путкарадзэ[1]. Рэгламент конкурсаУдзел у конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў - 18 з розных краін свету. Згодна з рэгламентам конкурса, прыярытэтным фактарам пры адборы для ўдзела ў конкурсе з'яўляецца наяўнасць у ўдзельніка рэкамендацыі органа дзяржаўнага кіравання сферай культуры краіны-удзельніцы, і (або) перамога ўдзельніка ў нацыянальным адборачным туры (пры яго наяўнасці). Конкурсныя выступленні праводзіліся публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень выконваўся папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які занімаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах. Выкананне ажыццяўлялась у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Працяг выступлення не павінен быў займаць больш за 4 хвіліны. У другі дзень конкурса выконваўся папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане ажыццяўлялася ў суправаджэнні фанаграммы "мінус адзін" не болей за 4 хвіліны. Падчас выканання сустветных хітоў з канкурсантамі супрацоўнічаў балет Алы Дыхавай "Тодэс": на кожнае выкананне была зроблена адмысловая харэаграфія. У 2019 годзе ўсе пераможцы нацыянальных адборачных тураў адразу ўдзельнічалі ў фінале конкурса. Паўфіналаў не праводзілася. Калегія журы конкурсаМіжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса Віцебск-20219 максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 12 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі. Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменьшым балам 5. Форма галасавання - адкрытая (электронная): канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступлення. Пры супярэчнасцях паміж сябрамі журы старшыня мае права на дадатковы голас. У конкурсе 2019 года у калегіі журы прысутнічалі:
Удзельнікі і вынікіПланавалася, што ў конкурсе возьмуць удзел прадстаўнікі 18 краін, але выканаўцы з Кубы і Славеніі не здолелі прыехаць у сувязі з юрыдычнымі і некаторымі праблемамі са станам здароўя[2]. Перамога Казахстана стала другой па ліку для гэтай краіны. У 2015 годзе Гран-пры конкурса "Віцебск" атрымаў Дзімаш Кудайберген. Прадстаўнікі Ураіны, Літвы і Малдовы набралі аднолькавую колькасць балаў, таму лёс трэцяй прэміі павінна была вырашаць старшыня журы. Старшыня журы Тамара Гвердцытэлі адмовілася ад права дадтковага голаса, таму ўсе супрэчнасці вырашаліся галасаваннем сярод сябраў калегіі[3]. Уладальнік Гран-пры атрымаў прэмію ў памеры 20 тысяч амерыканскіх даляраў. Лаурэат першай прэміі - 15 тысяч, другой прэміі - 10 тысяч, трэцяй - 5 тысяч. Сумы прызавых дзяліліся паміж лаурэатамі ў выпадку другой і трэцяй прэмій. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia