Плужыны
Плу́жыны, сустракаецца Плужы́ны[1] (трансліт.: Plužyny, руск.: Плужины) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца на Навагрудскім узвышшы, прыкладна за 4 км на ўсход ад возера Свіцязь, на поўдзень ад Русаціна і Лагаваткі, паміж Мірацічамі і Ятвеззю на захадзе і Дубровай і Рамейкамі на ўсходзе. На поўдзень ад Плужын знаходзяцца Саленікі і Белыя Лугі. ГісторыяВядомы прынамсі з 1685 года як асобны маёнтак, разам з суседнім маёнткам Валеўка, належаў ваяводу берасцейскаму Стэфану Казіміру Курчу. У XIX стагоддзі вёска і фальварак Плужыны ў маёнтку Райца Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1797—1898 гадах маёнткам Райца валодалі Верашчакі[2][3]. Ускосна згаданы ў баладзе Адама Міцкевіча «Свіцязь»[4] Хто ў Навагрудскім вандруючы краі, У час напісання балады ўладальнікам быў Міхал Верашчака, сябар Міцкевіча і брат яго каханай Марылі. З 1859 года фальварак належаў Садоўскім[5], у 1898 годзе фальварак і вёску разам набыў Ваўжынец Путкамер. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі — вёска, фальварак і леснічоўка Плужыны ў гміне Цырын Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года з пачаткам Другой сусветнай вайны ў складзе Беларускай ССР, з 1991 года — Беларусі. Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia