Ракаў
Ра́каў[3] (трансліт.: Rakaŭ) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ракаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 39 км ад Мінска; за 16 км ад чыгуначнай станцыі Беларусь, каля аўтамабільнай дарогі Мінск — Гродна. Ракаў — колішні магдэбургскі[4] горад гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства. НазваУ балцка-літоўскіх імёнах, ад якіх сучасныя літоўскія прозвішчы Rakas, Rakys, Rakis, Rakulis, Rakutis, Rakūnas, балцкая антрапанімічная аснова Rak-. Яна вядомая і ў двухасноўных імёнах тыпу Rak-lin'as, Rak-tar'as[5]. ГісторыяУпершыню Ракаў згадваецца ў XIV стагоддзі як вялікакняжацкае ўладанне. У Літоўскай Метрыцы засведчаныя балцкія імёны жыхароў Ракава па стане на XV стагоддзе: Пацюс, Малдуціс, Яўлейка, Цябут Лімейкавіч, Люмант ("Пацюс, Молдутис", "Евлеико, Тябутъ Лимеиковичъ", "Люмонтъ")[6]. У 1465 годзе вялікі князь Казімір перадаў паселішча Кезгайлам, з 1550 года — ва ўладанні Завішаў. У другой палове XVI стагоддзя тут заснавалі кальвінскі збор (дзейнічаў да пачатку XVIII стагоддзя). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1568 годзе Ракаў атрымаў статус мястэчка. У першай палове XVII стагоддзя паселішча перайшло да Сангушкаў, пры якіх зрабілася значным гадлёвым горадам, цэнтрам графства. У гэты час тут працавала вядомая друкарня. У 1686 годзе Канстанцыя Сангушка з Сапегаў заснавала ў мястэчку дамініканскі кляштар Св. Духа. У 1701 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Ракаву прывілей на 2 кірмашы. Пачаўся хуткі эканамічны ўздым. Праз мястэчка праходзілі два гасцінцы: Менск — Пяршаі — Валожын — Ашмяны і Ракаў — Вілейка. У 1702 годзе Казімір Сангушка заснаваў тут базыльянскі манастыр. У 1742 годзе адбыўся пажар, які знішчыў кляштар Св. Духа (неўзабаве адбудаваны). У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ракаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Мінскага павета. У 1794 годзе за ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў Сангушкаў і перадалі царскаму фельдмаршалу Салтыкову. У 1804 годзе Салтыкоў прадаў Ракаў Здзяхоўскім. У 1824 годзе мясцовыя вернікі збудавалі драўляны касцёл і капліцу, у 1830 годзе — змуравалі прымогілкавую капліцу Св. Ганны. Па задушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1835 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар Св. Духа, а касцёл гвалтоўна перарабілі ў царкву Маскоўскага патрыярхата. У 1839 годзе царскія ўлады скасавалі базыльянскі манастыр, царкву перадалі Маскоўскаму патрыярхату, багатую бібліятэку і архіў, што знаходзіліся пры манастыры — разрабавалі, манастырскі шпіталь — закрылі. У 1843 годзе ў Ракаве пабудаваныя майстэрні сельскагаспадарчых машын (веялкі, малатарні, сячкарні і інш.), якія добра разыходзіліся ў Мінскім, а таксама ў Пскоўскім, Пецярбургскім паветах; апроч таго, у мястэчку працавалі 2 млыны, цагельня, піваварня. Мясцовыя майстры выраблялі драўляныя малатарні, арфы і сячкарні для навакольных сельскіх гаспадарак. Паводле М. Улашчыка[7], у 1901 годзе тут вырабілі 80 малатарань. Станам на 1859 год у мястэчку было 140 двароў[8]. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Ракаў знаходзіўся ва ўладанні Марыяна Здзяхоўскага, прафесара Кракаўскага і Віленскага ўніверсітэтаў. У гэты час у сядзібе Здзяхоўскага збіраліся вядомыя літаратары і музыканты. Эліза Ажэшка называла Ракаў «Паўночнымі Афінамі». На 1905 год у мястэчку было 740 будынкаў, у 1906 годзе тут збудавалі неагатычны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У пачатку XX стагоддзя існавалі некалькі млыноў, касцёл Св. Духа, капліца Св. Ганны, царква, праваслаўная прымогілкавая капліца, каталіцкая і праваслаўная пачатковыя школы, паштовая станцыя і тэлеграф, аптэка; набліжэйшы доктар — у Заслаўі. У 1906—1909 гадах дзейнічала правінцыйнае кола Польскага таварыства «Асвета» ў Мінску, якое займалася падтрымкай польскай адукацыі[9]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ракаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленскага ваяводства. Непадалёк ад мястэчка праходзіла граніца з БССР, што спрыяла вялікаму эканамічнаму ўздыму. У гэты час Ракаў быў улюблёным месцам кантрабандыстаў, шпіёнаў з абодвух бакоў, тут адкрываліся рэстарацыі, публічныя дамы. У 1939 годзе Ракаў увайшоў у БССР, дзе атрымаў статус гарадскога пасёлка. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года Ракаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У Ракаўскім гета (жнівень 1941 — люты 1942) нацысты забілі больш за 1000 габрэяў. 16 ліпеня 1954 года статус Ракава панізілі да вёскі, Ракаў далучаны да Выганіцкага сельсавета, дзе стаў яго цэнтрам, сельсавет перайменаваны ў Ракаўскі[10]. 28 лютага 2008 года Ракаву нададзены статус аграгарадка[11].
Насельніцтва
ІнфрастуруктураУ Ракаве працуюць сярэдняя школа, бальніца і пошта. СМІУ 2000—2008 гадах выходзіла краязнаўчае выданне «Ракаўскі шлях» пад рэдакцыяй прафесара Вячаслава Рагойшы[13]. ЭканомікаРакаў — вядомы ў Беларусі ганчарны цэнтр (гэтак званая «Ракаўская кераміка»). Апроч таго, у вёсцы працуюць лясніцтва і прамысловы камбінат. Турызм![]() Ракаў уваходзіць у турыстычныя маршруты «Свет беларускіх мястэчак», «Дойлідства Налібоцкага края», Ракаў — Тупальшчына — Івянец і інш.[14] У наваколлі вёскі дом адпачынку НАН Беларусі «Іслач», аздараўленчы комплекс «Світанак», 9 дзіцячых арганізацый адпачынку і аздараўлення. Запрашае наведвальнікаў музей-галерэя «Янушкевічы». Краязнаўчая экспазіцыя музея прысвячаецца жыццю старасвецкай шляхты і дробнай местачковай буржуазіі, найстарэйшы яе экспанат датуецца XVII стагоддзем. СлавутасціУ Ракаве шмат славутасцей, якія ўяўляюць цікавасць для турыстаў[15][16].
У вёсцы размяшчаецца магіла беларускага кампазітара М. Грушвіцкага, на якой пастаўлены помнік. Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia