Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Белым доме (2025)
28 лютага 2025 года Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правялі двухбаковую сустрэчу ў Белым доме[1]. Сустрэча скончылася без выразнага выніку: Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс падчас сустрэчы выказвалі варожасць да Зяленскага і рабілі розныя абвінавачванні. Сустрэча была адзначана сваім гарачым, канфрантацыйным і антаганістычным тонам у шматлікіх інфармацыйных агенцтвах ЗША і іншых краін[2][3][4]. Непрыемныя паводзіны Трампа і Вэнса шырока крытыкаваліся ў СМІ і міжнароднай супольнасцю. Большасць еўрапейскіх лідараў хутка згуртаваліся ў падтрымку Зяленскага[5]. Расійскія прадстаўнікі наадварот высока ацанілі вынікі сустрэчы і направілі крытыку ў бок Зяленскага[6]. У ЗША большасць рэспубліканскіх палітыкаў у цэлым высока ацанілі паводзіны Трампа, у той час як дэмакраты ў большасці яго раскрытыкавалі[7]. ПерадгісторыяСустрэча адбылася на фоне расійска-ўкраінскай вайны, якая пачалася з анексіі Расіяй Крыму ў 2014 годзе і перарасла ў поўнамаштабнае ўварванне ў 2022 годзе[8]. Да 2025 года Украіна ў значнай ступені разлічвала на міжнародную дапамогу, асабліва ад заходніх краін і ЗША, каб супрацьстаяць расійскай агрэсіі[9]. Зяленскі, абраны ў 2019 годзе, паслядоўна шукаў надзейнай міжнароднай падтрымкі для абароны суверэнітэту Украіны[10]. Да вяртання Трампа на пасаду, адміністрацыя Джо Байдэна падтрымлівала Украіну ваеннай, фінансавай і гуманітарнай дапамогай[11]. Трамп выказаў гатоўнасць дамовіцца з Расіяй пра пагадненне аб спыненні яе ўварвання[11]. Пасля таго, як Трамп правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным, Зяленскі раскрытыкаваў амерыканскага прэзідэнта і сказаў, што той «трапіў у сетку расійскай дэзынфармацыі». Гэтая крытыка прывяла да папроку Зяленскага з боку Трампа ў яго сацыяльнай сетцы Truth Social. Адміністрацыя Трампа адмяніла паездку Зяленскага ў Вашынгтон за тыдзень да яе правядзення, але прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пераканаў бакі ўсёж яе правесці[12]. СустрэчаЗяленскі адхіліў тэрытарыяльныя саступкі Расіі без гарантый бяспекі, выступаючы супраць кампрамісаў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным[13]. ![]() Сустрэча скончылася без цвёрдай рэзалюцыі[2] пасля таго, як дыскусія перайшла ў крык і «лютую спрэчку», якую выданне The Guardian назвала «адной з найвялікшых дыпламатычных катастроф у сучаснай гісторыі». Fox News назвала сустрэчу «выбуховым супрацьстаяннем»[3]. Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс выказалі непавагу да прэзідэнта Украіны. Прэс-канферэнцыю прыйшлося адмяніць[14][4]. Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа сцвярджалі, што Зяленскі не прадэманстраваў дастаткова ўдзячнасці за амерыканскую падтрымку, і абвінавацілі яго ў блакаванні пагаднення аб спыненні вайны. Вэнс таксама абвінаваціў Зяленскага ў «непаважлівасці». CNN адзначыла, што «раней ні адзін з амерыканскіх прэзідэнтаў ніколі не нападаў вусна так на свайго наведвальніка, як Трамп на Зяленскага»[4]. Па даных The New York Times, пасля таго як сустрэча ў Авальным кабінеце перарасла ў хаос, амерыканскія чыноўнікі правялі нараду і ў выніку вырашылі папрасіць Зяленскага пакінуць сустрэчу. Украінская дэлегацыя чакала ў зале Рузвельта, пакуль два амерыканскіх чыноўніка не былі накіраваныя, каб перадаць гэтае пасланне. Украінскі прадстаўнік прапанаваў арганізаваць яшчэ адну сустрэчу прэзідэнтаў, каб разрадзіць напружанасць, але амерыканскія прадстаўнікі адмовіліся[11]. РэакцыіЗШААдміністрацыя ТрампаПасля сустрэчы Трамп выступіў з заявай у Truth Social, у якой назваў сустрэчу «вельмі значнай», заявіўшы, што Зяленскі «не гатовы да міру, пакуль Амерыка будзе ўцягнутая, таму што ён адчувае, што наш удзел дае яму вялікую перавагу ў перамовах»[4]. Падчас кароткай сустрэчы з прэсай перад ад’ездам на выходныя ў Мар-а-Лага ён сказаў, што Зяленскі «загуляўся» і абвінаваціў яго ў зацягванні расійска-ўкраінскай вайны[15]. Члены кабінета Трампа публічна падтрымалі прэзідэнта[16]. У эфіры Fox News прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт назвала Зяленскага «грубым» і «антаганістычным»[11]. Рэспубліканская партыяСенатары кіруючай Рэспубліканскай партыі падтрымалі Трампа і Вэнса. Майк Лі пахваліў іх за тое, што «яны змагаліся за нашу краіну і паставілі Амерыку на першае месца». Джым Бэнкс абвінаваціў Зяленскага ў тым, што ён «няўдзячна чакае ад нас фінансавання і эскалацыі чарговай вечнай вайны і пры гэтым непаважліва ставіцца да прэзідэнта і рабочых амерыканцаў». Сенатар Ліндсі Грэм назваў сустрэчу «поўнай катастрофай» і пракаментаваў, што Зяленскі нібыта «адчуваў, што яму трэба зачапіць Трампа ў Авальным кабінеце». Сенатар Джош Хоўлі заклікаў да «справаздачнасці» фінансавай дапамогі ЗША Украіне. Амерыканка ўкраінскага паходжання Вікторыя Спарц абвінаваціла Зяленскага ў тым, што ён «аказаў сур’ёзную мядзведжую паслугу ўкраінскаму народу, абразіўшы амерыканскага прэзідэнта і амерыканскі народ — проста каб супакоіць еўрапейцаў і павялічыць яго нізкі рэйтынг пасля правалу ў абароне сваёй краіны»[16][17]. Насупраць, умераны рэспубліканец Дон Бэйкан ахарактарызаваў падзеі як «дрэнны дзень для знешняй палітыкі Амерыкі» і сказаў, што Украіна хоча «быць часткай Захаду. Расія ненавідзіць нас і нашы заходнія каштоўнасці. Мы павінны ясна ўсведамляць, што выступаем за свабоду». Член палаты прадстаўнікоў Браян Фіцпатрык назваў паварот падзей «жахлівым» і выказаў аптымізм, што Трамп і Зяленскі вернуцца да будучай дыскусіі, каб знайсці «ўзаемавыгаднае рашэнне»[18]. Дэмакратычная партыяЗаканадаўцы ад Дэмакратычнай партыі выступілі ў абарону Зяленскага і асудзілі паводзіны Трампа і Вэнса. Былы лідар большасці ў Сенаце Чак Шумер сказаў, што Трамп і Вэнс «робяць брудную працу за Пуціна», а таксама дадаў, што дэмакраты «ніколі не спыняць барацьбу за свабоду і дэмакратыю». Малодшы сенатар ад Каліфорніі Адам Шыф заявіў: «Сёння ў Авальным кабінеце сустракаюцца герой і баязлівец. А калі сустрэча скончыцца, герой вернецца дадому, ва Украіну». Старшая сенатарка ад Мінесоты Эмі Клобучар напісала, што прэзідэнт Украіны «зноў і зноў» дзякаваў ЗША і што амерыканцы павінны яму падзякаваць у адказ за тое, што ён «супрацьстаіць дыктатару, пахаваў сваіх і перашкодзіў Пуціну рушыць наўпрост у Еўропу». Малодшы сенатар ад Род-Айланда Шэлдан Вайтхаус абвінаваціў Трампа і Вэнса ў тым, што яны «паводзяць сябе як чэрававяшчальнікі Пуціна». Чатырнаццаць губернатараў-дэмакратаў выступілі з сумеснай заявай, у якой асудзілі абыходжанне з Зяленскім. Губернатары раскрытыкавалі Трампа і Вэнса за выкарыстанне «свяшчэннага Авальнага кабінета, каб папракнуць прэзідэнта Зяленскага за тое, што ён не давярае словам Уладзіміра Пуціна». УкраінаПа выніках сустрэчы Зяленскі выступіў з заявай у X, у якой падзякаваў Трампу, Кангрэсу ЗША і амерыканскаму народу за падтрымку[19]. Ён дадаў, што «Украіне патрэбны справядлівы і трывалы мір, і мы працуем менавіта над гэтым»[20]. У пазнейшым інтэрв’ю Брэту Баеру з Fox News ён ахарактарызаваў сустрэчу як «своеасаблівую сварку», якая «не была добрай для абодвух бакоў». Таксама Зяленскі адмовіўся папрасіць прабачэння перад Трампам. Аднак украінскі прэзідэнт выказаў зацікаўленасць у аднаўленні адносін з Трампам[21]. Зяленскі выказаў удзячнасць за ашаламляльную падтрымку лідараў усяго свету. Ён падзякаваў кожнаму лідару ў сацыяльных сетках паасобку з паведамленнем: «Дзякуй за вашу падтрымку». МіжнароднаяСустрэча выклікала хуткую міжнародную рэакцыю, асабліва з боку еўрапейскіх краін. Частка сусветных лідараў хутка выказалі сваю салідарнасць з Украінай. Яны выступілі са шматлікімі заявамі, якія, ускосна, папракаюць канфрантацыйны падыход Трампа[22]. Еўрапейскія чыноўнікі пацвердзілі сваю прыхільнасць Украіне, падкрэсліўшы пастаянную падтрымку супраць расійскага ўварвання. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia