28 студзеня2024 г. ударны беспілотнік, запушчаны праіранскай групоўкай «Ісламскі супраціў у Іраку», нанёс удар па амерыканскай ваеннай базе «Tower 22» у Рукбане на паўночным усходзе Іарданіі. У выніку загінулі тры амерыканскія салдаты, 47 атрымалі раненні. Гэта першая страта УС ЗША з моманту гібелі ваенных саветнікаў у ходзе вайны Ізраіля з ХАМАС у 2023 годзе[1].
Ход падзей
З чарговай эскалацыяй ізраільска-палесцінскага канфлікту праіранскія баевікі 160 абстрэльвалі аб’екты ЗША і іх саюзнікаў на Блізкім Усходзе[2]. Падчас гэтых акцый каля 70 вайскоўцаў былі паранены[3][4][5]. Адказныя ўдары амерыканцаў праводзіліся толькі у 8 выпадках[5].
На пачатак 2024 года ў Іарданіі знаходзіліся 3000 амерыканскіх вайскоўцаў. Адна з асноўных баз замежнікаў — Tower 22. З 2015 года яна выкарыстоўвалася для навучання сірыйскіх і курдскіх баевікоў[6][5]. У момант атакі на базе знаходзілася каля 350 байцоў[7].
Удар быў нанесены па казармах. Загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў (байцы 718-й інжынернай роты[8][9]), якія ў гэты час спалі ў намётах[10]. Па меншай меры 47 чалавекі атрымалі раненні[8][11], восем з якіх былі эвакуіраваны з Іарданіі[12]. Прычына няздольнасці сродкаў супрацьпаветранай абароны перахапіць дрон застаецца незразумелай[5][13]. Амерыканскія афіцыйныя асобы выказалі здагадку, што напад здзейсніла адна з праіранскіх груповак[7]. Пазней адказнасць за ўдар узяў «Ісламскі супраціў у Іраку»[12][7].
Рэакцыя
Адразу пасля нападу прэзідэнт ЗШАДжо Байдэн паабяцаў, што яны «прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці»; міністр абароныЛойд Осцін заявіў: «мы прымем усе неабходныя меры для абароны Злучаных Штатаў, нашых войск і нашых інтарэсаў»[7]. Былы дырэктар ЦРУДжон Брэнан назваў напад «небяспечнай эскалацыяй» на Блізкім Усходзе[14].