Фрыдрых Мерц
Фрыдрых Мерц (ням.: Friedrich Merz; нар. 11 лістапада 1955[1][2], Брылон, Паўночны Рэйн-Вестфалія[3]) — нямецкі палітык і лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС). Пасля перамогі ХДС/ХСС на парламенцкіх выбарах, 6 мая 2025 года заступіў на пасаду Федэральнага канцлера Германіі. Ранняе жыццёНарадзіўся 11 лістапада 1955 года ў мястэчку Брылан у Германіі[6]. Яго бацька Ёахім працаваў суддзёй і быў сябрам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза. яго маці паходзіла з французскіх гугенотаў, а дзед з матчынага боку быў мэрам Брылана. Сам Фрыдрых з'яўляецца каталіком[7][8][9]. Па заканчэнні школы ў 1975 годзе Мерц праходзіў вайсковую службу, стаўшы артылерыстам. З 1976 года вывучаў права дзякуючы стыпендыі з Фонду Конрада Адэнаўэра спачатку ў Бонскім універсітэце, а пазней у Марбургскім універсітэце. У Боне стаў сябрам рымска-каталіцкага студэнцкага брацтва, заснаванага ў 1844 годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэтаў працаваў суддзёй у Саарбрукене. У 1986 годзе ён пакінуў пасаду суддзі, каб з 1986 па 1989 гады працаваць адвакатам у Нямецкай асацыяцыі хімічнай прамысловасці ў Боне і Франкфурце[10]. Кар’ераПачатак палітычнай дзейнасці![]() У 1972 годзе, у веку сямнаццаці гадоў, стаў сябрам моладзевага крыла ХДС[6]. У 1980 годзе стаў прэзідэнтам Брыланскага аддзялення моладзевай арганізацыі партыі. У 1989 годзе балатаваўся ад партыі ў Еўрапарламент, стаўшы дэпутатам на адзін тэрмін да 1994 года. Уваходзіў у склад камітэту па эканамічных і валютных справах, а таксама быў залучаны ў дэлегацыю парламента па сувязях з Мальтай. Пасля федэральных выбараў у Германіі ў 1994 годзе стаў дэпутатам Бундэстагу ад сваёй выбарчай акругі Гохзаўэрланд. У першы тэрмін далучыўся да фінансавага камітэта. У кастрычніку 1998 года Мерц стаў віцэ-старшынёй, а ў лютым 2000 года старшынёй парламенцкай групы ХДС/ХСС (разам з Міхаэлем Глосам), замяніўшы на гэтай пасадзе Вольфганга Шойбле. У гэтай якасці быў лідарам апазіцыі ў Бундэстагу падчас першага тэрміна канцлера Герхарда Шрэдэра. Напярэдадні федэральных выбараў 2002 года Эдмунд Штойбер уключыў Мерца ў склад свайго ценявога кабінету дзеля кампаніі хрысціянскіх дэмакратаў. Мерц быў экспертам Штойбера па фінансавых рынках і нацыянальным бюджэце[11]. У 2006 годзе быў адным з дзевяці парламентарыяў, якія падалі скаргу ў Федэральны канстытуцыйны суд супраць раскрыцця дадатковых крыніц прыбыткаў, але скарга была безвыніковай[12]. У 2007 годзе Мерц абвясціў, што не будзе балатавацца на палітычныя пасады на выбарах 2009 года. Праца ў прыватным сектарыПасля таго, як пайшоў з палітыкі, Мерц працаваў карпаратыўным адвакатам. Сярод розных прац уваходзіў у назіральныя рады аэрапорта Кёльн—Бон, футбольнага клуба «Барусіі» (Дортмунд) і Нямецкай біржы. У 2012 годзе ён далучыўся да выбарчай групы Норберта Рэтгена на выбарах у Паўночным Райне — Вестфаліі ў якасці дарадцы па эканамічнай палітыцы[13]. Вяртанне ў палітыкуПасля таго, як Ангела Меркель заявіла аб сваім намеры сысці з пасады лідара партыі ХДС, Мерц абвясціў, што будзе балатавацца на наступных выбарах кіраўніцтва партыі ў 2018 годзе[14]. Ягоную кандыдатуру прасоўваў Шойбле[15]. 7 снежня 2018 года ў другім туры выбараў лідара Мерц атрымаў паражэнне ад Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр[14][16]. У 2021 годзе ён яшчэ раз спрабаваў стаць старшынёй партыі, але зноў не даў рады. Напярэдадні федэральных выбараў ў 2021 годзе Патрык Зэнсбург не здолеў заручыцца падтрымкай сваёй партыі. У выніку Мерц замест гэтага замяніў яго, вярнуўшыся ў Бундэстаг пасля 12-гадовай адсутнасці[17]. У тым жа 2021 годзе адбыліся новыя выбары на пасаду лідара партыі, дзе ўжо з трэцяй спробы палітык стаў старшынёй партыі. ПоглядыМерц займаецца пытаннямі эканомікі, замежнай і сямейнай палітыкі і бяспекі. Ён характарызуе сябе як сацыяльна-кансерватыўнага і эканамічна ліберальнага палітыка. Палітык разглядаецца як прадстаўнік традыцыйнага кансерватыўнага і прадпрымальніцкага крылаў ХДС[18]. Будучы маладым палітыкам у 1970-х і 1980-х гадах, ён быў перакананым прыхільнікам-антыкамуністам. яго кніга «Адважвайцеся на большы капіталізм» абараняе эканамічны лібералізм. Мерц быў старшынёй асацыяцыі Атлантык-Бруке, якая спрыяе нямецка-амерыканскаму паразуменню і атлантызму і з’яўляецца перакананым прыхільнікам Еўрапейскага Саюза і НАТА. У той час як Мерц, як лідар апазіцыі, запатрабаваў ад нямецкага ўрада Олафа Шольца паставіць нямецкія крылатыя ракеты Taurus ва Украіну[19]. Сам ён заяўляў, што не абавязкова пастаўляў бы гэтыя ракеты, калі б сам быў канцлерам. Валодае не толькі роднай нямецкай мовай, але яшчэ размаўляе па-французску і па-англійску[20]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia