Аляксандр Генрыхавіч Турчын
Аляксандр Генрыхавіч Турчын (нар. 2 ліпеня 1975, Навагрудак) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 10 сакавіка 2025 года. БіяграфіяНарадзіўся 2 ліпеня 1975 года ў Навагрудку. Бацька, Генрых Станіслававіч, працаваў настаўнікам фізікі ў школе, а пасля шмат гадоў кіраваў арганізацыйным аддзелам у гаркаме партыі, кіраўніком справамі ў райвыканкаме[2]. Скончыў сярэднюю школу №4 г. Навагрудка з сярэбраным медалём[2][3]. У 1992 годзе Аляксандр Турчын паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, але праз тры гады яго кінуў. Пасля два гады, з 1995 па 1997, лічыўся беспрацоўным на ўліку ў Навагрудскім цэнтры занятасці Гродзенскай вобласці[4]. У арміі не служыў[4]. 7 месяцаў лічыўся вартаўніком Навагрудскага райвыканкама, дзе працаваў яго бацька[4]. У 1997 годзе бацька па знаёмстве ўладкаваў яго загадчыкам прадуктовай крамы калгаса «Авангард» Навагрудскага раёна[2][5]. З студзеня па ліпень 1999 года працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па Навагрудскім раёне[4], у 1999—2002 гадах — галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне, у 2003 – 2004 гадах па Гродзенскай вобласці[4]. У 2002 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[4]. У 2004 – 2007 гг. працаваў начальнікам фінансавага аддзела, а затым у 2007 – 2010 гг. намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці[4]. У 2010 годзе прызначаны старшынёй камітэта па эканоміцы Мінскага аблвыканкама[4]. 16 лістапада 2012 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама[6]. 25 чэрвеня 2015 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці[7]. 16 верасня 2016 года прызначаны кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 10 кастрычніка 2017 года прызначаны старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[8]. З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці[9]. 18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[10]. 21 лістапада 2018 года Указам № 456 прызначаны выконваючым абавязкаў кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[11]. З 29 лістапада 2019 года па 10 сакавіка 2025 года — старшыня Мінскага аблвыканкама. 10 сакавіка 2025 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь[12]. Жонка — Іна, дачка — Дар’я[13][14]. Міжнародныя санкцыі17 снежня 2020 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[15]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16]. Вялікабрытанія ўнесла Турчына ў свой санкцыйны спіс 18 лютага 2021 года[17], Швейцарыя — 22 сакавіка 2021 года[18]. Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia