Іларыён Міхайлавіч Пранішнікаў
Іларыён Міхайлавіч Пранішнікаў (руск.: Илларио́н Миха́йлович Пря́нишников, 1840-1894) — рускі мастак, сапраўдны член Пецярбургскай АМ (1893). БіяграфіяВучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1856-66) у Я. С. Сарокіна і С. К. Заранкі, выкладаў там жа ў 1873-94 гадах. Вучні: В. К. Бялыніцкі-Біруля, С. В. Іванаў, С. А. Каровін. Член-заснавальнік Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. Творчасці Пранішнікава ўласцівыя трапнасць сацыяльных характарыстык («Жартаўнікі. Гасціны двор у Маскве», 1865; «Спасаў дзень на Поўначы», 1887, — абедзве ў Траццякоўскай галерэі; «Паражняком», 1871. Харкаўскі мастацкі музей). Пранішнікаў — аўтар карціны «У 1812 годзе» (варыянт 1874 ў Траццякоўскай галерэі), якая раскрывае народны характар Айчыннай вайны 1812 года. Пісаў таксама лірычныя паляўнічыя сцэны. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia