Фёдар Іванавіч Ясноўскі
Фёдар Іванавіч Ясноўскі (1833, Ігумен — 1902, Масква) — рускі мастак-пейзажыст, майстар акварэлі[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў Ігумене. Вучыўся ў школе Строганава, якая пазней была ператворана ў Другую школу тэхнічнага малявання (2-ю Маскоўскую малявальную школу — будучую «Строганаўку»). У пазнейшыя гады жыцця выкладаў у Строганаўскім вучылішчы. У 1854 годзе быў прадстаўлены да звання някласнага мастака пейзажнага жывапісу[2]. Наступная плённая праца прынесла мастаку вядомасць. Ён актыўна займаўся акварэллю, дамагаючыся ў ёй уражлівых вынікаў[2]. У 1858 годзе Ф. І. Ясноўскі атрымаў ад Акадэміі мастацтваў званне «прызначанага» у акадэмікі. У 1860 годзе яму было прысуджана званне акадэміка акварэльнага арнаментальнага жывапісу[2]. Выстаўляўся на першай выстаўцы Таварыства перасоўных выставак. ТворчасцьКарціны Ясноўскага захоўваюцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі («Могілкі ў Мазілаве пад Масквой»)[3], Дзяржаўным Рускім музеі, музеях Стаўрапаля, Мінска і іншых гарадоў. Некалькі твораў мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь: «Камяні», «Летні пейзаж». Галерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia