Васіль Рыгоравіч Пяроў
Васіль Рыгоравіч Пяроў (2 або 4.1.1834, Табольск — 10 чэрвеня 1882) — рускі жывапісец і графік. Член-заснавальнік Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Акадэмік жывапісу (1866), прафесар (1870). БіяграфіяВучыўся ў Арзамаскай школе жывапісу (1846-49, з перапынкамі), Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1853-61) у С. К. Заранкі, з 1871 года выкладчык гэтага вучылішча. На пенсію АМ быў за мяжой (1862-69). У ранніх творах выкрываў недахопы тагачаснага грамадства: «Прыезд станавога на следства» (1857), «Першы чын» (1860). У пазнейшых творах надаваў амаль гратэскавую сацыяльную характарыстыку носьбітам грамадскага зла ў прыгонніцкай Расіі («Пропаведзь на вёсцы», «Сельскі хрэсны ход на Вялікдзень», абодва 1861; «Чаяванне ў Мыцішчах», 1862; «Прыезд гувернанткі ў купецкі дом», 1866; «Манастырская трапеза», 1865-75). Цяжкае жыццё сялян і гараджан адлюстраваў у творах «Сляпы музыка» (1864), «Праводзіны нябожчыка» (1865). «Тройка» (1866), «Тапельніца» (1867), «Апошні шынок ля заставы» (1868). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia