Аляксандр Уладзіміравіч Макоўскі

Аляксандр Уладзіміравіч Макоўскі
руск. дарэф. Александръ Владиміровичъ Маковскій
Фатаграфія А. У. Макоўскага ў часопісе «Іскры», 1913 год.
Фатаграфія А. У. Макоўскага ў часопісе «Іскры», 1913 год.
Дата нараджэння 24 сакавіка (5 красавіка) 1869[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1924(1924-10-26) (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Падданства  Расійская імперыя
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Бацька Уладзімір Ягоравіч Макоўскі
Жонка Антаніна Антонаўна Жук[d]
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт, пейзаж, жанравы жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў на Alex Coquel[d]
Член у
Узнагароды
  • Медалі МВЖСД:
    • два малыя сярэбраныя (1888);
    • вялікі сярэбраны (1898) за карціну «Знатакі мастацтва»
Званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Уладзіміравіч Макоўскі (руск.: Александр Владимирович Маковский; 24 сакавіка [5 красавіка] 1869, Масква — 26 кастрычніка 1924, Ленінград) — рускі жывапісец, графік, член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак, акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў[3]. Сын знакамітага жывапісца Уладзіміра Ягоравіча Макоўскага, пляменнік мастакоў Канстанціна і Мікалая Ягоравіча Макоўскіх[4].

Біяграфія

Аляксандр Макоўскі

Нарадзіўся ў сям’і патомных дваран Маскоўскай губерні[5], дзе атрымаў першапачатковую мастацкую адукацыю. Аляксандр пайшоў па слядах бацькі і стаў жывапісцам, малодшы брат Аляксандра — Канстанцін Уладзіміравіч пасля стаў архітэктарам[6].

Аляксандр Макоўскі ў 1884 годзе паступае ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Вучыўся ў майстэрні І. М. Пранішнікава, В. Д. Паленава і свайго бацькі, У. Я. Макоўскага.

Падчас вучобы ў вучылішчы за поспехі ў маляванні ўзнагароджаны двума малымі сярэбранымі медалямі, у 1889 годзе, пры выпуску з вучылішча, за карціну «Знатакі мастацтва» ўзнагароджаны вялікім сярэбраным медалём.

Да 1893 года жыве і працуе ў Парыжы, дзе наведвае прыватную мастацкую школу французскага жывапісца Фернана Кармона. У 1893 годзе Макоўскаму прысвоена званне класнага мастака[1].

У 1894 годзе пераязджае ў Санкт-Пецярбург і паступае ў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў, майстэрня І. Я. Рэпіна. У 1895 годзе выпускаецца з Акадэміі.

З 1897 года захавальнік навучальных дапаможнікаў у бібліятэцы Педагагічных курсаў пры Акадэміі мастацтваў, у 1898 годзе прызначаны кіраўніком і выкладчыкам Педагагічных курсаў[1].

Адкрыў у Санкт-Пецярбургу прыватную мастацкую студыю, дзе ў Макоўскага вучыліся жывапісу І. В. Папоў, В. Г. Ціхаў, Б. І. Цвяткоў.

Жыў у даходным доме А. К. Гамерштэта па 7-й лініі Васілеўскага вострава, 54[7].

З 1893 года член Маскоўскага таварыства мастакоў, з 1899 экспанент, а з 1902 года член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак[8].

У 1911 годзе за некалькі партрэтаў Макоўскаму прысвоена званне акадэміка, з 1913 года — прафесар і кіраўнік Вышэйшага мастацкага вучылішча[1]. Аўтар некалькіх прац і навучальных дапаможнікаў па тэхніцы малюнка і жывапісу.

Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках (уч. 164, Прамая дарожка)[9].

Сям’я

Прыкладна з 1912 года ў шлюбе з мастачкай Антанінай з беларускага роду Жукоў (1885—1955), дачкой палкоўніка Антонія Рамана Жука і Алены Генбачавай.

Публікацыі і навучальныя дапаможнікі

  • Маковский А. В. Карманный альбом для учителей начального образования по тетрадям или со стенных таблиц в начальных и средних учебных заведениях. — М., 1901;
  • Маковский А. В. Начальный курс рисования для начальных школ, средних учебных заведений и домашнего обучения. — М., 1901;
  • Маковский А. В. Альбом видов 1-й российской Сергиевской школы трезвости, основанной в 1904 году. — СПб., 1909; Нива. 1911. № 2;
  • Маковский А. В. Доклад преподавателя-руководителя педагогических курсов при Императорской Академии художеств академика А. В. Маковского. — СПб., 1913;
  • Искусство для всех. Школа рисования, живописи и прикладного искусства / Под ред. проф. А. В. Маковского и В. Лесового; при участии И. Е. Репина [и др.]. — СПб.: Т-во «Благо», 1916. — 96 с.
  • Маковский А. В. Опыт живописи масляными красками. — СПб., 1918;
  • Маковский А. В. Искусство для всех. Рисование и живопись. — СПб., 1923.

Галерэя

Крыніцы

  1. а б в г Кондаков С. Н. Маковскій, Александръ Владиміровичъ // Список русских художников к Юбилейному справочнику Императорской Академии художеств = Списокъ русскихъ художниковъ къ юбилейному справочнику Императорской Академіи художествъ 1764-1914. — СПб.: Императорская Академия художеств, 1915. — Т. часть II. — С. 119. — 459 с. Архівавана 5 верасня 2017 года.
  2. RKDartists Праверана 7 лютага 2023.
  3. Маковскіе, семья художниковъ // Новый энциклопедический словарь = Новый энциклопедическій словарь / подъ общей редакціей почетнаго академика К. К. Арсеньева. — Петроградъ: «Издательское дѣло бывшее Брокгаузъ—Ефронъ», 1915. — Т. XXV «Лубъ — Махъ». — С. 452. — 960 с. Архівавана 10 сакавіка 2014 года.
  4. Коптева Анастасия. Династия Маковских: передавая таланты по наследству (руск.)(недаступная спасылка). Краснодарская краевая универсальная научная библиотека им. А. С. Пушкина. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2013.
  5. Картина Владимира Маковского «На бульваре» (руск.). Собрание Третьяковки. Радиостанция «Эхо Москвы» (8 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 15 мая 2011.
  6. Новик Дмитрий. Художники Маковские(руск.) // «Искусство» : Журнал. — М.: ООО «Журнал «Искусство», 2008. — № 6. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2017.
  7. Никитенко Г. Ю., Соболь В. Д. Дома и люди Васильевского острова. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2007. — 735 с. — ISBN 978-5-9524-2609-2.
  8. Федотова И. П. Маковский Александр Владимирович(руск.) // Универсальная электронная энциклопедия «Пермский край». — Пермь: 2008. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
  9. Пирожков Г. В., Кобак А. В., Пирютко Ю. М. Смоленское православное кладбище // Исторические кладбища Санкт-Петербурга. — Изд. 2-е, дораб. и испр.. — М. : Центрполиграф, 2011. — С. 338. — ISBN 978-5-227-02688-0. — OCLC 812571864.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya