Віктар Міхайлавіч Васняцоў
Віктар Міхайлавіч Васняцоў (3 (15) мая 1848, сяло Лап'ял, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 23 ліпеня 1926, Масква, СССР) — рускі мастак і архітэктар, майстар жывапісу на гістарычныя і фальклорныя сюжэты. Старэйшы брат мастака Апалінарыя Васняцова. БіяграфіяВучыўся ў Пецярбургу ў Рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў (1867—1868) у І. М. Крамскога і ў Акадэміі мастацтваў у 1868—1875 гадах, сапраўдным членам якой стаў у 1893 годзе. З 1878 года член Таварыства перасоўнікаў. Наведаў Францыю (1876) і Італію (1885). Жыў у Пецярбургу і Маскве. У гады вучобы выконваў малюнкі для часопісаў і танных народных вырабаў («Народная азбука» Сталпянскага, выдавалася ў 1867; «Тарас Бульба» М. В. Гогаля, выдавалася ў 1874). У 1870-я гады выступіў з невялікімі жанравымі карцінамі, напісанымі пераважна ў шаравата-карычневай каляровай гаме. У 1880-я гады пакінуў жанравы жывапіс, ствараў творы на тэмы нацыянальнай гісторыі, рускіх былін і народных казак. У 1880-1890-я гады стварыў дэкарацыі і касцюмы да п’есы-казкі «Снягурка» А. М. Астроўскага (пастаўлена ў тэатры С. І. Мамантава ў 1882) і аднайменнай оперы М. А. Рымскага-Корсакава (у Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. І. Мамантава ў 1886). Паводле яго малюнкаў была пабудавана царква і казачная «Хатка на курыных ножках» у Абрамцаве (пад Масквой; 1883), а таксама фасад Траццякоўскай галерэі (1902). У савецкі час працягваў працаваць над народнымі казачнымі тэмамі («Бой Дабрыні Мікітавіча з сямігаловым Змеем Гарынычам», 1918; «Кашчэй Бессмяротны», 1917—1926; абедзве карціны — у Доме-музеі В. М. Васняцова ў Маскве). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia