Ілья Ігаравіч Лукашэвіч
Ілья Лукашэвіч (нар. 1 жніўня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра». Клубная кар’ераВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль, а ў 2017 годзе замацаваўся ў яго складзе. У чэрвені 2017 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 10 верасня 2017 года ў хатнім матчы супраць «Слуцка» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Сезон 2018 пачынаў у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6]. Аднак, у складзе тарпедаўцаў гуляў толькі за дубль. У ліпені 2019 года пасля прагляду перайшоў у клуб сербскай Суперлігі «Пролетар» з Нові-Сада[7]. На полі з’яўляўся рэдка, за год прыняў удзел у трох сустрэчах. У ліпені 2020 года далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[8], дзе гуляў за дубль, у асноўнай камандзе з’яўляўся толькі на лаўцы запасных. У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», дзе спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пазней згуляў у двух матчах. З пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», аднак толькі ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[9]. Гуляў у «Спадарожніку» да канца чэрвеня, пераважна ў стартавым складзе. У жніўні 2021 года далучыўся да сталічнага «Энергетыка-БДУ»[10], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Энергетык-БДУ»[11]. У студзені 2023 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12]. Міжнародная кар’ераЗ 2017 года стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі. Дэбютаваў у зборнай у афіцыйных матчах 5 чэрвеня 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3). У далейшым трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia