Дзяніс Максімавіч Кавалевіч
Дзяніс Кавалевіч (нар. 29 сакавіка 2003) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец кобрынскай ДЮСШ, пазней гуляў на юнацкім узроўні за акадэміі салігорскага «Шахцёра» і брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе стаў прыцягвацца да дубля дынамаўцаў. У пачатку 2021 года пасля пераходу акадэміі «Дынама» да «Руха» таксама перайшоў у гэты клуб. Спачатку гуляў за дубль, неўзабаве стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 лістапада 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Віцебска» (2:0). У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў красавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра». У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену, тым не меней здолеў у сезоне 2022 адзначыцца 10 галамі. У пачатку 2023 года стаў рыхтавацца да новага сезона з асноўнай камандай салігорскага «Шахцёра». Міжнародная кар’ера21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6). Статыстыка выступленняў
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia