Андрэй Аляксандравіч Макаранка
Андрэй Макаранка (нар. 16 сакавіка 2002, Малыя Нямкі) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец салігорскага «Шахцёра», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба. 4 жніўня 2019 года дэбютаваў за асноўную каманду гарнякоў, адгуляўшы другі тайм у матчы Кубка Белераусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:1). У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2020 працягваў гуляць за дубль, у канцы года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Рухам» (4:1). З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. У лістападзе 2022 года вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр». Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндзе. 15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:3). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia