Сяргей Віктаравіч Чэрнік
Сяргей Чэрнік (нар. 20 ліпеня 1988, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021). Клубная кар’ераЗ 2005 года гуляў за гродзенскі «Нёман», упершыню згуляў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2010. У 2011 годзе стаў асноўным брамнікам «Нёмана». Хутка стаў адным з найлепшых брамнікаў нацыянальнага чэмпіянату, некалькі разоў прызнаваўся найлепшым іграком каманды ў сезоне. У лютым 2013 быў на праглядзе ў клубе расійскай Прэм’ер-лігі «Растоў», але ў выніку вярнуўся ў Гродна. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. 1 студзеня 2014 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ[5]. Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка барысаўчан і захаваў месца ў аснове да канца сезона, нягледзячы на шэраг няўдалых матчаў. Выдатна пачаў сезон 2015, калі не прапускаў на працягу першых 10 матчаў чэмпіянату. З улікам папярэдняга сезона, «сухая» серыя Чэрніка склала агулам 1072 хвіліны, што стала новым рэкордам чэмпіянату Беларусі[6]. 28 чэрвеня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам Лігі 1 «Нансі»[7]. У складзе «Нансі» не здолеў стаць першым нумарам, звычайна чаргаваўся ў браме з Гі Н’Ды Асембэ, часам прыцягваўся да матчаў другой каманды. Па выніках сезона 2016/17 «Нансі» страціў месца ў Лізе, аднак Чэрнік працягнуў абараняць колеры клуба ў Лізе 2. У маі 2019 года стала вядома, што беларускі брамнік па заканчэнні кантракта пакідае «Нансі»[8]. У чэрвені 2019 года трэніраваўся з «Іслаччу»[9], а ў ліпені зноў стаў іграком БАТЭ[10]. У складзе барысаўчан чаргаваўся на полі з Антонам Чычканам. У студзені 2020 года перайшоў у паўладарскі «Іртыш»[11]. Згуляў за каманду ў двух матчах, а ў маі 2020 года «Іртыш» абвясціў аб закрыцці клуба[12], у выніку брамнік застаўся без каманды. У верасні 2020 года далучыўся да «Гарадзеі»[13]. У снежні 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[14]. У сезоне 2021 быў другім брамнікам пасля Аляксандра Гутара і нярэдка падмяняў яго на полі, а ў 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца ў складзе, чаргуючыся з Максімам Плотнікавым. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2024 года[15]. Міжнародная кар’ераУ маі 2011 года галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штангэ выклікаў Чэрніка ў нацыянальную зборную[16], але тады ён так і не з’явіўся на полі. Пазней працягваў выклікацца ў зборную, звычайна ў якасці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у галоўнай камандзе 15 лістапада 2013 года ў таварыскім матчы супраць Албаніі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia