Макар Іванавіч Ліцкевіч
Макар Ліцкевіч (нар. 3 сакавіка 2002) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра». Клубная кар’ераЗ 2019 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». У чэрвені 2019 года быў на зборах з моладзевай камандай санкт-пецярбургскага «Зеніта»[3]. З лета 2020 года стаў прыцягвацца да асноўнага складу салігорцаў. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 чэрвеня 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Мінскам» (1:1). У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку быў аддадзены гэтаму клубу ў арэнду[4]. З цягам часу стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[5], дзе гуляў пераважна за дубль. З пачатку 2022 года трэніраваўся з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў сакавіку быў афіцыйна пераведзены ў склад гэтай каманды. Пакінуў петрыкаўскі клуб у студзені 2023 года[6]. Прапусціўшы сезон 2023, у пачатку 2024 года стаў трэніравацца з салігорскім «Шахцёрам»[7]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндах чэмпіянату Еўропы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia