Ілья Уладзіміравіч Трачынскі
Ілья Трачынскі (нар. 29 мая 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераПачынаў дарослую кар’еру ў дублі салігорскага «Шахцёра», але за асноўную каманду так і не згуляў. У 2011 годзе гуляў у Вышэйшай лізе за «Віцебск», аднак правёў толькі 6 матчаў за сезон, а каманда вылецела ў Першую лігу. У 2012—2014 гадах гуляў у Першай лізе за «Віцебск», «Іслач» і «Смалявічы-СТІ». У 2015 годзе пераехаў у Літву, стаўшы іграком дэбютанта A Лігі — клуба «Уцяніс». Спачатку быў іграком асновы, але ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У 2016 годзе выступаў за іншы літоўскі клуб «Шылас», якому дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў A Лігу. У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», з якім у выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе каманды стаў выхадзіць на замену ў канцы матча. 25 чэрвеня 2017 года адзначыўся сваім першым голам у Вышэйшай лізе, калі пасля выхаду на замену ў канцы сустрэчы паразіў браму «Віцебска», чым прынёс случанам перамогу з лікам 1:0. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[4] і пазней далучыўся да «Оршы». У пачатку 2018 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта» і пачаў у яго складзе сезон 2018, стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК[5], пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе гуляў да канца сезона, быў адным з асноўных ігракоў. У красавіку 2020 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», які на наступны год змяніў назву на «Макслайн». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам[8]. Сезон 2022 пачынаў, выходзячы на замену, аднак хутка замацаваўся ў стартавым складзе. Дапамог камандзе па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу, забіўшы вырашальны гол у стыкавых матчах супраць дзяржынскага «Арсенала». Аднак, клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дывізіёне. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Макслайнам»[9], які пераехаў у Віцебск. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру[11]. У пачатку 2024 года ў якасці аматара стаў выступаць за «Аўтазаводзец-Трактар», а ў ліпені далучыўся да рагачоўскага «Дняпра». Міжнародная кар’ераУ 2009 годзе згуляў у адным матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). ДасягненніСтатыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia