Абвяшчэнне вайны

Абвяшчэ́нне вайны́ — папярэдняе матываванае паведамленне адной дзяржавы аб ваенных дзеяннях супраць другой дзяржавы. Рэгулюецца 3-й Гаагскай канвенцыяй 1907 года, паводле якой вайна не павінна пачынацца без папярэджання, неабходнага для мірных перагавораў канфліктуючых дзяржаў і інфармавання нейтральных дзяржаў. Абвяшчэнне вайны з'яўляецца кампетэнцыяй вышэйшых органаў улады.

Існуючае міжнароднае права, зыходзячы з прынцыпу неўжывання сілы і пагрозы сілай, кваліфікуе любы ваенны напад як агрэсію, міжнароднае злачынства. Выкарыстанне ўзброеных сіл дапускаецца толькі як мера ў адказ супраць агрэсара.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права абвяшчэння вайны належыць Вярхоўнаму Савету.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya