Абдул аль-Салам аль-Хілаль нарадзіўся ў горадзе Сана.
19 верасня 2002 года падчас камандзіроўкі ў Каіры схоплены спецслужбамі[5]. Паводле Human Rights Watch, наступныя васемнаццаць месяцаў яго лёс быў невядомы, але як высветлілася потым, аль-Хілаль утрымліваецца ў амерыканскай турме Гуантанама[6], куды прыбыў 20 верасня 2004 года[7]. У рассакрэчаных гутарках са сваім адвакатам вязень распавёў, што перад тым яго два месяцы ўтрымлівалі ў Баку (Азербайджан) і 16 месяцаў на сакрэтных базах у Афганістане, у тым ліку ў Солт-Піт[8]. У зняволенні аль-Хілаль удзельнічаў у галадоўцы, якая прывяла да пагаршэння яго здароўя[9].
Як заявілі амерыканскія вайскоўцы, мужчына верагодна складаўся ў Аль-Каідзе[10].
8 чэрвеня 2021 года затрыманаму была ўхвалена перадача з Гуантанама ў іншыю краіну[11].
Сям’я
Аль-Хілаль меў чатырох дзяцей.
У 2008 годзе адміністрацыя Гуантанама пачала дазваляць паслухмяным палонным штогадовы тэлефонны званок дадому. Аль-Хілаль скарыстаўся такой магчымасцю і патэлефанаваў двум сваім сынам. Як пісала выданне The Yemen Post, праз два дні яны нечакана памерлі. Еменскія газеты потым паведамілі, што яны загінулі ў сваім доме, гуляючы з ручной гранаты[12][13][14].