У пачатку 1990-х трапіў на вайну ў Афганістан, потым, у 1996 годзе, удзельнічаў у канфлікце ў Таджыкістане на баку апазіцыі. Прыкладна ў гэты ж час пазнаёміўся з кіраўніком Аль-Каіды Усама бін Ладэнам. Яго спрабавалі пераканаць уступіць у групоўку, але аль-Нашыры адмовіўся. Аднак мужчына пагадзіўся супрацоўнічаць з ісламістамі. Пасля Нашыры накіраваўся ў Емен, а ў 1997 годзе зноў прыехаў у Афганістан, дзе далучыўся да талібаў. Бін Ладэн працягваў спрабаваць схіліць яго уступіць у Аль-Каіду, але той і ў другі раз адмовіўся[5].
Аднак, як мяркуецца, у 1998 годзе аль-Нашыры ўсё ж далучыўся да тэрарыстаў. У канцы годы ён нібыта арганізаваў напад на амерыканскі эсмінец ля ўзбярэжжа Емена. Акцыя зрабіла яго прыкметным у Аль-Каідзе, і ён стаў кіраўніком аперацый на Аравійскім паўвостраве[5]. Праз чатыры гады еменскі суд за напад на амерыканскі эсмнінец завочна прысудзіў аль-Нашыры да смяротнага пакарання[6].
У снежні 2008 года перад ваеннай камісіяй Гуантанама Злучаныя Штаты прад’явілі аль-Нашыры першыя афіцыйныя абвінавачванні[12]. Прыкметна, што яны былі зняты ў лютым 2009 года і адноўлены ў 2011-м[13][14]. Мужчына падазраваўся ў ваенных злачынствах, за якія прадугледжана смяротнае пакаранне. Адвакаты вязня назвалі працэс паказальным[15].
31 мая 2018 года аналагічнае рашэнне апублікавана па Румыніі і Літве. Яны таксама парушылі правы аль-Нашыры, утрымліваючы яго на сваёй тэрыторыі ў 2003—2005 і 2005—2006 гадах адпаведна. Краінам было загадана выплаціць аналагічную суму[18].
Сям’я
Стрыечын брат, Джыхад Махамад Алі аль-Макі, быў адным з тэрарыстаў-смяротнікаў, якія самападарваліся ў амерыканскім пасольстве ў Кеніі ў 1998 годзе[5].
↑ абDetainee Biographies(нявызн.)(недаступная спасылка). Office of the Director of National Intelligence. Архівавана з першакрыніцы August 31, 2009.
↑ абвNational Commission on Terrorist Attacks Upon the United States (2004). "Chapter 5". 9/11 Commission Report.
↑
Neil MacFarquhar, David Johnston (верасня 30, 2004). "Death Sentences in Attack on Cole". The New York Times. Cairo. Архівавана з арыгінала Люты 9, 2013. Abd al-Rahim al-Nashiri, a Saudi-born bin Laden associate, and Jamal al-Badawi, a 35-year-old Yemeni, were sentenced to death for their roles in the deaths of 17 United States sailors on board the destroyer, for planning the attack and for organizing an armed gang to carry it out. Mr. Nashiri, in custody at an undisclosed location outside the United States, was tried in absentia.