Джаміль аль-Бана
Джаміль Абдул Латыф аль-Бана (араб. جميل عبد اللطيف البنا; нар. 28 мая 1962[1]) — грамадзянін Іарданіі палесцінскага паходжання, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ўтрымліваўся ў зняволенні ў сакрэтных турмах ЦРУ. Атрымаў вядомасць у сувязі з судовым працэсам «Аль-Бана супраць Буша ». БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Іерыхон на Заходнем беразе ракі Іардан[2]. Неўзабаве пасля народжання аль-Бана яго сям’я пераехала ў Іарданію. У 1994 годзе, ужо будучы дарослым, ён атрымаў статус бежанца ў Вялікабрытаніі і пасяліўся ў паўночна-заходнім Лондане[3] . Пазней уладкаваўся ў фірму брата сябра[4]. У лістападзе 2002 года разам з партнёрам Бішэрам аль-Раві вылецеў па рабоце ў Гамбію. Аль-Бана павінен быў сустрэць партыю дэталяў машын, але яго арыштавалі аператыўнікі Нацыянальнага разведвальнага ўпраўлення. Затрыманне адбылося па падазрэнні ў меркаваных сувязях з «Аль-Каідай». Мужчыну ўтрымлівалі ў гамбійскай турме, але допыты вялі прадстаўнікік ЦРУ. У канцы снежня[2] затрыманага вывезлі з Гамбіі ў афганскую турму Солт-Піт[5]. У сакавіку 2003 года яго перавялі ў Гуантанама[6]. Падчас зняволення пры падтрымцы адваката Джорджа Брэнта Мікама[7] Джаміль аль-Бана, Бішэр аль-Раві і Марцін Мубанга падалі судовы пазоў у сувязі са сваім незаконным утрыманнем. Працэс стаў вядомы як «аль-Бана супраць Буша». Акруговы суддзя Томас Хоган вынес рашэнне на карысць вязняў[8]. У лістападзе 2007 года[9], дзякуючы намаганням брытанскіх уладаў[10][11], мужчына вызвалены. Пасля вяртання аль-Бана затрыманы партовым і памежным кантролем і дапытаны. 19 лістапада ён быў арыштаваны і перададзены іспанскім уладам па падазрэнні ў сувязях з «Аль-Каідай»[12][13]. У сакавіку 2008 года абвінавачванні зняты[14]. Сям’яЖанаты, бацька пецярых дзяцей[15]. Яго малодшая дачка нарадзілася пасля затрымання спецслужбамі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia