Тэмара (турма)Цэнтр допытаў Тэмара, таксама вядомы як сакрэтны цэнтр утрымання пад вартай Тэмара (араб. معتقل تمارة السري) — таемная турма ў Марока для пазасудовага затрымання вязняў Упраўлення тэрытарыяльнага назірання , мараканскага агенцтва ўнутранай разведкі. Установа размешчана ў лясістай мясцовасці ля Рабата[1]. ГісторыяУстанова пачала дзейнічаць у 1985 годзе. Першым вядомым затрыманым быў Махамед Масадык Бенхадра (араб. محمد مصدق بن خضراء), які правёў 8 гадоў у пазасудовым затрыманні[2]. У жніўні 2010 года стала вядома[3], што турма ў значнай ступені фінансуецца ЦРУ. Амерыканцы сумесна з мараканцамі выкарыстоўвалі цэнтр для ўтрымання падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці[4]. ПарушэнніУ турме, паводле некаторых паведамленняў, адміністрацыяй ужываліся розныя метады катаванняў: збіццё, падвешванне цела ў скручаным становішчы, пагрозы згвалтавання або іншых сексуальных дамаганняў у дачыненні да затрыманых, згвалтаванне шляхам гвалтоўнага ўвядзення бутэлькі ў задні праход, пазбаўленне сну, прыпяканне цыгарэтамі і прыкладанне да цела электродаў пад напругай. Некалькі няўрадавых арганізацый, такіх як Amnesty International і Human Rights Watch, абверглі паведамленні аб катаваннях ва ўстанове[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia