Міжнародны аэрапорт Ольштын-Мазурыя
Міжнародны аэрапорт Ольштын-Мазурыя (польск.: Port lotniczy Olsztyn-Mazury, (IATA: SZY, ICAO: EPSY)), да 2016 года вядомы як Міжнародны аэрапорт Шчытна-Шыманы (польск.: Port lotniczy Szczytno-Szamany) — аэрапорт размешчаны ў горадзе Шыманы, больш за 10 км ад Шчытна і каля 56 км на ад Ольштына, адміністрацыйнага цэнтра Варміньска-Мазурскага ваяводства. ГісторыяАэрапорт быў пабудаваны ў 1950-х гадах для ваенных мэтаў. Аб’ект размяшчаны блізу разведвальнага навучальнага цэнтра Старэ-Кейкуты. У 1996 годзе аэрапорт страціў ваеннае прызначэнне і быў перададзены ў грамадзянскае выкарыстанне . Паветраную гавань атрымала польская авіякампанія Mazury-Szczytno, якая планавала пераўтварыць яго ў грамадзянскі аэрапорт. З 1996 па 2003 год у летнія месяцы паветраная гавань штотыдзень абслугоўвала рэйсы ў Варшаву і гарады Германіі. Кампанія спыніла сваё існаванне ў 2004 годзе з-за банкруцтва. Пасля ўзлётна-пасадачная паласа аэрапорта выкарыстоўвалася для розных мэтаў. У студзені 2016 года аэрадром аднавіў палёты. РазмяшчэннеАэрапорт мае УПП даўжынёй 2500 метраў і шырынёй 60 метраў. Аб’ект размешчаны на 59 км на поўдзень ад Ольштына ля адміністрацыйнай мяжы з Мазавецкім ваяводствам. Таксама непадалёк размяшчаюцца гарады Млава, Цяханаў, Астралэнка. Для палягчэння пад’езда дзейнічае чыгуначная лінія да аэрапорта, адкрытая 20 студзеня 2016 года. Праезд у цэнтр Ольштына займае 53 хвіліны[1]. Авіялініі
Турма ЦРУАэрапорт прыцягнуў увагу прэсы ў 2005 годзе, у сувязі з так званымі «сакрэтнымі турмамі ЦРУ». Падазраваныя ў тэрарызме таемна дастаўляліся ў гавань, дзе іх катавалі супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў, парушчаючы законы Польшчы. Як паказваюць звесткі аб палётах, аэрапорт выкарыстоўваўся як перавалачная база амерыканкімі самалётамі, якія ляталі з Кабула ў Гуантанама. У лістападзе 2006 года Еўрапейскі парламент стварыў камісію для даследавання лётных запісаў 11 асаблівых рэйсаў, якія праходзілі праз аэрапорт Шыманы[8]. Як высветлілася, у 2002 і 2003 гадах рэйсы авіякампаніі Gulfstream, якія праходзілі пад грамадзянскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, абмінулі праходжанне мытнага надгляду. Афіцыйным прадстаўнікам аэрапорта прама было забаронена набліжацца да невядомых самалётаў і транспартных сродкаў з ваеннымі рэгістрацыйнымі знакамі з базы Старэ-Кейкуты, якія кожны раз чакалі прыбыцця гэтых самалётаў. У чэрвені 2008 года газета New York Times са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў ЦРУ апублікавала артыкул, згодна з якім вядомы пакістанскі тэрарыст Халід Шэйх Махамед быў змешчаны ў сакрэтнае памяшканне блізу польскага аэрапорта Шыманы, дзе яго катавалі, пакуль баявік не пачаў супрацоўнічаць з амерыканцамі[9]. У лютым 2010 года шэраг афіцыйных асоб Польшчы пацвердзіў, што як мінімум шэсць самалётаў ЦРУ праходзілі праз Шыманы ў 2003 годзе[10]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia