57-я авіяцыйная база
57-я авіябаза ВПС Румыніі «Капітан Канстанцін Кантакузін» (рум.: Baza 57 Aeriană "Căpitan Aviator Constantin Cantacuzino") — ваенны аб’ект, размешчаны недалёка ад Канстанцы, у міжнародным аэрапорце імя Міхаіла Кагэлнічану. У цяперашні час тут размяшчаецца 572-я верталётная эскадрылля, а таксама 861-я знішчальная эскадрылля 86-й авіябазы[1]. Гісторыя5 красавіка 1951 года на аэрадроме Піпера ўтвораны 14-ы (затым 172-і) знішчальны полк, якім эксплуатаваліся самалёты По-2, Як-11, Як-23 і Як-17. У 1955 годзе падраздзяленне перабазіравалася на аэрадром Міхаіла Кагэлнічану. 1 лістапада 1959 года ператворана ў 57-ы знішчальны авіяцыйны полк. Назва захоўвалася да 1995 года[2]. З 1979 года на базу паступілі першыя МіГ-23[3], а з 1989 года — МіГ-29[4]. У 1999 годзе базу пачалі эксплуатаваць Узброеныя сілы ЗША. У 2003 годзе яна стала адным з чатырох румынскіх ваенных аб’ектаў, якія амерыканцы выкарыстоўвалі пры перакідцы войск напярэдадні ўварвання ў Ірак[5]. За першыя тры месяцы Іракскай вайны праз аэрапорт перакінуты 6200 вайскоўцаў[5]. У 2004 годзе база расфарміравана[6][7], але 1 мая 2007 года на яе месцы для каардынацыі авіяцыйнай дзейнасці заснаваны аэрадром імя Міхаіла Кагэлнічану[8]. Замежная прысутнасцьЗ 2014 года, у адказ на Крымскія падзеі, на авіябазе разгорнуты сілы НАТА, у прыватнасці:
З 2010 па 2018 года на базе знаходзіўся штаб чарнаморскіх ратацыйных сіл Корпуса марской пяхоты ЗША[13]. У чэрвені 2022 года тут былі разгорнуты падраздзяленні 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі[14][15]. Турма ЦРУМяркуецца, што 57-я авіябаза выкарыстоўвалася ЦРУ для ўтрымання асоб, падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці[16]. Паводле звестак Еўракантролю, вязняў сюды дастаўлялі самалётам N379P (пазней зарэгістраванага і больш вядомага як N44982)[17]. Згодна з факсам, перахопленым швейцарскай разведкай і датаваным 10 лістапада 2005 года, які адпраўлены міністрам замежных спраў Егіпта Ахмедам Абул Гейтам егіпецкаму паслу ў Лондане, Злучаныя Штаты ўтрымлівалі на аэрадроме па меншай меры 23 грамадзян Ірака і Афганістана[18][19]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia