Антавілей
Антавіле́й[1] (літ.: Antaviliai) альбо Антавіліс (літ.: Antavilis) — раён Вільні , размешчаны на паўночны ўсход ад цэнтра горада. ГісторыяПершая згадка пра Антавілей (тады яшчэ вёска за межамі горада) датуецца XVI стагоддзем. У крыніцах за 1554 год паселішча запісана як Хантавілк, хоць ужо ў 1736 годзе — Антавіла, а ў 1791 годзе — Антавіль[2]. Мясцовая сядзіба першапачаткова належала Пацам, пазней Радзішэўскім і Карсакам[3]. У 1969 годзе вёска далучана да Вільні. АпісаннеПраз Антавілей праходзіць магістраль 102 Вільня—Швенчоніс—Зарасай (Немянчынская шаша)[4]. Ёсць аднайменнае возера , на ўсход ад якога пачынаецца лес. Апроч яго, ёсць яшчэ два невялікіх вадаёмы, праз якія працякае рака Антавіліс , прыток Нярыса (Віліі). У раёне дзейнічае пошта, крама, пансіянат для састарэлых (з капліцай), вадапой, могілкі. Паўночная частка складаецца з калектыўных садоў. Па маршруце Антавілей—Антакальніс курсіруе аўтобус нумар 17. Сярод славутасцяў — рэшткі сядзібы Антавілійскага маёнтка : свіран, былая школа, агарод, склеп, пара жылых дамоў, капліца Радзішэўскіх[5]. Насельніцтва
Турма ЦРУУ 2004—2006 гадах у Антавілеі ў памяшканні былой стайні меркавана дзейнічала сакрэтная турма ЦРУ[9]. Нерухомасць, дзе потым знаходзіліся зняволеныя, першапачаткова была набыта дзвюма літоўскімі сем’ямі ў 1999 годзе. Яны адкрылі коннаспартыўны комплекс і кафэ, але справы ішлі не вельмі добра, і ў сакавіку 2004 года нерухомасць была прададзена ТАА «Эліт», даччынай кампаніі Star Group Finance & Holdings., Inc. (зарэгістравана ў Дэлавэры)[10]. Новыя ўладальнікі правялі шырокую рэканструкцыю, у тым ліку новую электраправодку. З верасня 2004 па лістапад 2005 года ў былой стайні, паводле ABC News, утрымлівалася да 8 зняволеных[11]. Турма была зачынена ў 2006 годзе праз адсутнасць медыцынскай дапамогі вязням[12]. У 2007 годзе аб’ект стаў уласнасцю Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы і выкарыстоўваўся ў якасці навучальнага цэнтра[10]. Сейм Літвы і пракуратура пачалі расследаванне, якое ў студзені 2011 года было спынена. Улады заявілі, што гэта месца не выкарыстоўвалася ў якасці турмы, але яго сапраўднае прызначэнне не можа быць раскрыта з-за дзяржаўнай таямніцы[13]. Аднак у ліпені таго ж года саудаўскі вязень Абу Зубайда падаў пазоў супраць Літвы ў Еўрапейскі суд па правах чалавека ў сувязі з яго ўтрыманнем пад вартай у краіне ў перыяд з лютага 2005 па сакавік 2006[14]. У студзені 2014 года літоўскі суд абавязаў пракуратуру расследаваць прэтэнзіі іншага затрыманага, Мустафы аль-Хаўсаві, што ён утрымліваўся пад вартай у Антавілеі паміж вераснем 2004 і вераснем 2006[15]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia