Затрыманы прывід«Затрыманы прывід» (англ.: Ghost detainee) — абазначэнне ў выканаўчай уладзе ўрада Злучаных Штатаў вязняў, чыя асоба была схавана і не зарэгістравана[1]. Тэрмін узнік падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага, пры якім Белы дом пачаў вайну з тэрарызмам. КолькасцьЗгодна з мемарандумам швейцарскага сенатара Дыка Марці аб «меркаваных затрыманнях у краінах Савета Еўропы» (2006 г.), амерыканскае Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) захапіла каля ста чалавек на еўрапейскай тэрыторыі і пасля выдала іх у краіны, дзе яны маглі падвяргацца катаванням. Гэтая лічба з’яўляецца няпоўнай. Прыкладна столькі ж «затрыманых прывідаў» налічвалася ў саміх ЗША[2]. Па словах кіраўніка ЦРУ Майкла Хайдэна, з 2002 па 2007 год амерыканскія спецслужбы захапілі і трымалі пад вартай на сакрэтных аб’ектах за мяжой да 100 чалавек[3]. Як паведаміла Ірэн Хан з Amnesty International, на 2004 год ЗША ўтрымлівалі тысячы людзей у Іраку, сотні ў Афганістане і невядомую колькасць у іншых месцах[4]. ПрактыкаНапрыканцы 2003 г. грамадскасці стала вядома пра затрыманага, вядомага як Triple X. Пра яго дапыталі міністра абароны ЗША Дональда Рамсфельда[5], аднак генерал ухіляўся ад адказу. Як паведаміў у верасні 2004 г. генерал Пол Дж. Керн, армія супрацоўнічала з ЦРУ ў хаванні дзясяткаў «затрыманых прывідаў» ад Чырвонага Крыжа ў Іраку[6]. У 2005 годзе выданне Washington Post апублікавала артыкул пра іракскую турму Абу-Грэйб, якую выкарыстоўвалі армія ЗША і ЦРУ. Згодна з артыкулам, апошняя ў 2003 годзе папрасіла супрацоўнікаў ваеннай разведкі дазволіць ім размясціць «затрыманых прывідаў» на аб’екце і прапанавала падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні паміж агенцтвамі. Армія і Міністэрства абароны прызналі, што Злучаныя Штаты трымалі «прывідаў», але заявілі, што гэта было толькі асобнымі інцыдэнтамі[7] Адным з вядомых «затрыманых прывідаў» з’яўляецца Халід Масры, грамадзянін Германіі, выкрадзены ЦРУ ў Македоніі ў студзені 2004 года. Яго даставілі ў сакрэтную турму ЦРУ ў Афганістане, вядомую як «Саляная яма», для допыту з выкарыстаннем «пашыраных метадаў», якія мелі пад увагай катаванні. У сакавіку амерыканцы прызналі яго невінаватым і ў рэшце рэшт вызвалілі ў маі таго ж года пасля некаторых дадатковых затрымак. Кажуць, што яго выкраданне было выяўлена памылкова. Першапачаткова ўлады Германіі сцвярджалі, што не ведалі пра сітуацыю з Масры. Але 1 чэрвеня 2006 г. BND (нямецкая разведвальная служба) заявіла, што ёй было вядома аб захопе мужчыны за 16 месяцаў да таго, як краіну афіцыйна праінфармавалі аб яго арышце[8]. У справаздачы за 2007 г. арганізацыя Human Rights Watch выклала заявы меркаванага затрыманага «прывіда» Марвана Джабура, палесцінца, які быў арыштаваны ў Лахоры, Пакістан, у маі таго ж года[9]. Ён сцвярджаў, што больш за месяц яго ўтрымлівалі ў сакрэтным ізалятары ў Ісламабадзе. Потым Джабурф быў дастаўлены ў турму ЦРУ ў Афганістане, дзе ўтрымліваўся больш за два гады. Падчас зняволення яго катавалі, збівалі, прымушалі не спаць суткамі, больш за месяц трымалі голым і прыкаваным да сцяны. Па меншай меры 39 затрыманых, якія ў той ці іншы час утрымліваліся ЦРУ ў таемных месцах зняволення, абвешчаны зніклымі. Такая лічба была названа ў справаздачы Off Record, сумесна апублікаванай 7 чэрвеня 2007 года шасцю вядучымі праваабарончымі групамі, у тым ліку Amnesty International, Цэнтрам канстытуцыйных правоў, Цэнтрам правоў чалавека і глабальнай справядлівасці і Human Rights Watch[10] [11]. КрытыкаAmnesty International і іншыя няўрадавыя арганізацыі раскрытыкавалі гэтую практыку як неналежную і незаконную. Як адзначалася, зняволеныя не мелі кантактаў з інспектарамі, праваабаронцамі і нават сваімі сем’ямі[4]. У маі 2005 года Ірэн Хан з Amnesty International заклікала ўрад ЗША альбо вызваліць зняволеных, альбо абвінаваціць іх і прыцягніуць да адказнасці ў належным парадку[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia