Васіль Піліпавіч Маргелаў
Васі́ль Пілі́павіч Марге́лаў (27 снежня 1908 (9 студзеня 1909 па новым стылі), Екацярынаслаў, Расійская імперыя — 4 сакавіка 1990, Масква) — савецкі военачальнік, камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі ў 1954—1959 і 1961—1979 гадах, Герой Савецкага Саюза (1944), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1975). Аўтар і ініцыятар стварэння тэхнічных сродкаў ПДВ і метадаў прымянення частак і злучэнняў паветрана-дэсантных войскаў, многія з якіх ўвасабляюць сабой той вобраз ПДВ УС СССР і УС Расіі, які існуе ў цяперашні час. Сярод людзей, якія маюць дачыненне да гэтых войскаў, лічыцца дэсантнікам № 1. БіяграфіяЮнацкія гадыВ. Ф. Маркелаў (пасля Маргелаў) нарадзіўся 27 снежня 1908 г. (9 студзеня 1909 г. па новым стылі) у горадзе Екацярынаславе (цяпер Дніпро, Украіна), у сям’і выхадцаў з Беларусі. Па нацыянальнасці беларус[3]. Бацька — Піліп Іванавіч Маркелаў, рабочы-металург. (Прозвішча Маркелаў у Васіля Піліпавіча пасля было запісана як Маргелаў з-за памылкі ў партбілеце.) У 1913 годзе сям’я Маргелавых вярнулася на радзіму Піліпа Іванавіча — у мястэчка Касцюковічы Клімавіцкага павета (Магілёўская губерня). Маці В. Ф. Маргелава, Агаф’я Сцяпанаўна, была родам з суседняга Бабруйскага павета. Па некаторых звестках, В. Ф. Маргелаў ў 1921 годзе скончыў царкоўна-прыходскую школу (ЦПШ). Падлеткам працаваў грузчыкам, цесляром. У тым жа годзе паступіў вучнем у гарбарную майстэрню, неўзабаве стаў памочнікам майстра. У 1923 годзе паступіў чорнарабочым ў мясцовы «Хлебапрадукт». Ёсць звесткі, што ён скончыў школу сельскай моладзі, і працаваў экспедытарам па дастаўцы паштовых адпраўленняў на лініі Касцюковічы — Хоцімск. З 1924 года працаваў у Екацярынаславе на шахце імя М. І. Калініна чорнарабочым, затым канагонам. У 1925 годзе накіраваны зноў у БССР, лесніком у леспрамгас. Працаваў у Касцюковічах, у 1927 годзе стаў старшынёй рабочага камітэта леспрамгаса, абраны ў мясцовы Савет. Пачатак службыУ Чырвоную Армію прызваны ў 1928 годзе. Накіраваны вучыцца ў Аб’яднаную беларускую ваенную школу (АБВШ) імя ЦВК БССР у Мінску, залічаны ў групу снайпераў. З II-га курса — старшына кулямётнай роты. У красавіку 1931 з адзнакай скончыў Мінскае ваеннае вучылішча (былую АБВШ). Пасля заканчэння вучылішча прызначаны камандзірам кулямётнага ўзвода палкавой школы 99-га стралковага палка 33-й Тэрытарыяльнай стралковай дывізіі (Магілёў). З 1933 года — камандзір узвода ў Мінскім ваенна-пяхотным вучылішчы імя М. І. Калініна. У лютым 1934 года назначаны памочнікам камандзіра роты, у маі 1936 года — камандзірам кулямётнай роты. З 25 кастрычніка 1938 камандаваў 2-м батальёнам 23-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі імя Дзяржынскага Беларускай асобай ваеннай акругі. Узначальваў разведку 8-й стралковай дывізіі, будучы на пасадзе начальніка 2-га аддзялення штаба дывізіі. Ваенныя гадыУ гады савецка-фінскай вайны (1939—1940) камандаваў Асобным разведвальным лыжным батальёнам 596-га стралковага палка 122-й дывізіі. Падчас адной з аперацый узяў у палон афіцэраў шведскага Генеральнага штаба. Пасля заканчэння савецка-фінскай вайны прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 596-га палка па страявой частцы. З кастрычніка 1940 года — камандзір 15-га асобнага дысцыплінарнага батальёна (15адысб). 19 чэрвеня 1941 г прызначаны камандзірам 3-га стралковага палка 1-й мотастралковай дывізіі (аснову палка склалі байцы 15адысб). У Вялікую Айчынную вайну — камандзір 13-га Гвардзейскага стралковага палка, начальнік штаба і намеснік камандзіра 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі. З 1944 года — камандзір 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 3-га Украінскага фронту. Кіраваў дзеяннямі дывізіі пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Херсона, за што ў сакавіку 1944 года быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Пад яго камандаваннем 49-я гвардзейская стралковая дывізія ўдзельнічала ў вызваленні народаў Паўднёва-Усходняй Еўропы. ![]() ПамяцьІмем Васіля Піліпавіча Маргелава названа вуліца ў Віцебску. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia