У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шамір .
Адзі Шамір (іўр. : עדי שמיר , нар. 6 ліпеня 1952 ,[ 3] Тэль-Авіў , Ізраіль ) — ізраільскі крыптолаг і вынаходнік. Адзін з вынаходнікаў алгарытму Рывеста-Шаміра-Адлемана (руск.) ( бел. (RSA) (разам з Ронам Рывестам (руск.) ( бел. і Ленам Адлеманам (руск.) ( бел. ), схемы ідэнтыфікацыі Фейга — Фіата — Шаміра (руск.) ( бел. (разам з Урыэлем Фейге (руск.) ( бел. і Амасам Фіатам (англ.) ( бел. ) і дыферэнцыяльнага крыптааналіза , зрабіў вялікі ўклад у галіне крыптаграфіі і інфарматыкі .[ 4]
Прафесар інфарматыкі і прыкладной матэматыкі ў інстытуце Вейцмана , лаўрэат прэміі Цьюрынга . Член НАН Ізраіля (1998), замежны член НАН ЗША (2005),[ 5] Французскай акадэміі навук (2015),[ 6] Лонданскага каралеўскага таварыства (2018) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2019).
Біяграфія
Адзі Шамір нарадзіўся ў Тэль-Авіве . Атрымаў ступень бакалаўра навук (BSc) па матэматыцы ў Тэль-Авіўскім універсітэце ў 1973 годзе і ступень магістра (MSc) і доктара навук (PhD) па інфарматыцы ў Інстытуце Вейцмана ў 1975 і 1977 гадах адпаведна. [ 7] Правёў год у якасці постдактаранта ва Уорыкскім універсітэце , з 1977 па 1980 год займаўся даследаваннямі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце .
У 1980 годзе Адзі Шамір вярнуўся ў Ізраіль і пачаў працаваць на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ў Інстытуце Вейцмана . З 2006 года з’яўляецца запрошаным прафесарам у Вышэйшай нармальнай школе (руск.) ( бел. ў Парыжы .
Навуковая дзейнасць
У 1979 годзе Адзі Шамірам была распрацавана схема падзелу сакрэту (руск.) ( бел. , матэматычны метад для разбіцця нейкага «сакрэта» на некалькі «удзельнікаў» для наступнай рэканструкцыі. У 1986 годзе Шамір удзельнічаў у распрацоўцы пратакола аўтэнтыфікацыі, названага пасля пратаколам Фейга — Фіата — Шаміра (руск.) ( бел. . Разам са сваім вучнем Элі Біхамам Шамір распрацаваў дыферэнцыяльны крыптааналіз, метад атакі на блокавыя шыфры. Пазней высветлілася, што дыферэнцыяльны крыптааналіз быў ужо вядомы — і трымаўся ў сакрэце — як IBM [ 8] , так і Агенцтвам нацыянальнай бяспекі .[ 9]
Шамір таксама зрабіў уклад у інфарматыку па-за межамі крыптаграфіі , напрыклад, знайшоў першы алгарытм лінейнага часу для 2-выканальнасці[ 10] і паказаў эквівалентнасць класаў складанасці PSPACE і IP.
Узнагароды
Крыніцы
↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Shamir_Adi
↑ https://www.acm.org/media-center/2021/january/fellows-2020 Праверана 24 чэрвеня 2024.
↑ а б The Emergence of Complexity in Mathematics, Physics, Chemistry and Biology: Proceedings, Plenary Session of the Pontifical Academy of Sciences, 27-31 October 1992 Архівавана 28 сакавіка 2018. (англ.)
↑ Адзі Шамір на DBLP Bibliography Server
↑ Adi Shamir (нявызн.) . Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019. Праверана 17 мая 2019.
↑ Adi Shamir | Liste des membres de l'Académie des sciences / S | Listes par ordre alphabétique | Listes des membres | Membres | Nous connaître (нявызн.) . Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 22 снежня 2018.
↑ Adi Shamir at the Mathematics Genealogy Project
↑ Coppersmith, Don (May 1994). "The Data Encryption Standard (DES) and its strength against attacks" (PDF) . IBM Journal of Research and Development . 38 (3): 243–250. doi :10.1147/rd.383.0243 . Архівавана (PDF) з арыгінала 2007-06-15. (subscription required)
↑ Levy, Steven (2001). Crypto: How the Code Rebels Beat the Government — Saving Privacy in the Digital Age . Penguin Books . pp. 55–56. ISBN 0-14-024432-8 .
↑ Even, S. ; Itai, A.; Shamir, A. (1976), "On the complexity of time table and multi-commodity flow problems", SIAM Journal on Computing , 5 (4): 691–703, doi :10.1137/0205048 .
↑ erdos_prize_t – Israel Mathematical Union (нявызн.) . Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2007. Праверана 17 лютага 2009.
↑ IEEE — IEEE Medals, Technical Field Awards, and Recognitions (нявызн.) . Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2009. Праверана 17 лютага 2009.
↑ ACM Award Citation / Adi Shamir Архівавана 6 красавіка 2009 года.
↑ IEEE — IEEE Medals, Technical Field Awards, and Recognitions (нявызн.) . Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2008. Праверана 17 лютага 2009.
↑ ACM Award Citation / Adi Shamir (нявызн.) (недаступная спасылка) . Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2007. Праверана 17 лютага 2009.
↑ The Levchin Prize for Real-World Cryptography (нявызн.) . rwc.iacr.org . Праверана 26 сакавіка 2025.
Спасылкі
Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка