Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2005
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 (англ.: China Open 2005) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 сакавіка па 3 красавіка 2005 года ў чааянскім спартыўным цэнтры, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў шостым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £200,500, з якіх £30,000 павінен быў атрымаць пераможца. Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй з Кітая, які перайграў на сваім шляху да тытула Марка Дэвіса ў уайлдкард раўндзе (5:2), Пітэра Эбдана (5:0), Сцюарта Бінэма (5:4), Марку Фу ў чвэрцьфінале (5:2), Кена Доэрці з Ірландыі ў паўфінальным матчы (6:0) і шатландца Стывена Хендры ў фінальным паядынку з лікам 9:5. Такім чынам, 18-гадовы кітаец выйграў свой першы тытул у кар'еры, стаўшы першым снукерыстам з Кітая, які выйграў рэйтынгавае спаборніцтва і першым азіятам за 10 гадоў, які выйграў рэйтынгавы турнір (пасля перамогі тайца Джэймса Уатаны на адкрытым чэмпіянаце Тайланда ў сакавіку 1995 года). Апроч таго, Дзін, якому споўнілася 18 гадоў падчас турніру, стаў самым маладым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 1993 года, калі Роні О’Саліван перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі за тыдзень да свайго 18-годдзя. Кітайскі снукерыст, які знаходзіўся ў мэйн-туры, аднак атрымаў уайлдкард, які вызваліў яго ад праходжання кваліфікацыі, не атрымаў за перамогу рэйтынгавых ачкоў і прызавых грошай. ТурнірАдкрыты чэмпіянат Кітая 2005 стаў шостым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. У 2005 годзе чэмпіянат праходзіў у Чааянскім спартыўным цэнтры ў Пекіне. Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2004/2005. Прызавыя грошыПрызавы фонд турніру значна панізіўся ў параўнанні з папярэднім розыгрышам больш чым у два разы (на £250,300) і склаў £200,500. Прызавыя пераможцы панізіліся на £32,500, склаўшы £30,000.
Рэйтынгавыя ачкіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2005 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 4000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 5000, 6000 і 8000 адпаведна.
Уайлдкард раўнд16 азіяцкіх снукерыстаў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайскія прафесіяналы Дзін Цзюньхуэй, Лю Сун і Цзінь Лун і аматары Сяа Гадун, Цаа Кайшэн, Го Хуа, Ян Цынцянь, Цаа Сіньлун, Цай Цзяньчжун, Пан Вэйго, Чжэн Пэн, Зан Дунтаа, Чжан Кай і Лян Вэньбо, а таксама Кабкіт Паладжын з Тайланда і Хабіб Субах з Бахрэйна. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць усіх гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыю.
Асноўная сеткаФінал
ЗаўвагіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia