Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мільканавіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласціБССР. Цэнтр — вёска Мільканавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Азгінавічы, сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі[1]. 17 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Касцянёўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Асабнякі, Грынкі, Касцяні, Сакалова і Шулякі), цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мяльканавічы, сельсавет перайменаваны ў Мяльканавіцкі сельсавет[2]. 22 ліпеня 1966 года цэнтр сельсавета вернуты ў Азгінавічы, сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі[3]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Слонімскага сельсавета перададзена вёска Чамяры[4]. 10 красавіка 2020 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Касцяні[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[6], з іх 90,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,9 % — палякі, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1329 чалавек[8].
Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1614 чалавек, з іх: дзяцей — 258 чалавек, насельніцтва працаздольнага ўзросту — 845 чалавека, пенсіянераў — 511 чалавек. Большая частка працаздольнага насельніцтва сельсавета працавала ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Дружба-Агра».
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
↑Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.