Сянько́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёнаГродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сянькоўшчына. Плошча сельсавета — 17376 га.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1467 чалавек[3], з іх 91,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 2,6 % — палякі, 1,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1127 чалавек[5].
На 2011 год у 15 населеных пунктах сельсавета пражывала 1636 чалавек, з іх ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў — 653, старэйшых за 60 гадоў — 696, дзяцей — 287, 838 двароў.
Станам на 1 студзеня 2021 года ў сельсавеце пражываў 1171 чалавек.
Эканоміка
Станам на 1 студзеня 2007 года ў гаспадарках грамадзян утрымоўваліся 171 карова, 608 свіней, 12 коней, 33 казы, 25 авечак, 3587 галоў птушкі. На тэрыторыі сельсавета займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю СВК «Сянькоўшчына» і фермерская гаспадарка «Людміла».
Крыніцы
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.