Васілевіцкі сельсавет (Слонімскі раён)
Васіле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Васілевічы. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Парэцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Парэчча. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 лістапада 1963 года сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Слонімскага сельсавета перададзены вёскі Вераб’евічы і Разанаўшчына[1]. 17 лістапада 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васілевічы. 22 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сянькоўшчынскага сельсавета[2]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Васілевічы, вёскі Бабынічы, Вераб’евічы, Ганькі, Задвор’е, Навасёлкі, Нерастовічы, Парэчча, Разанаўшчына і Хадзявічы. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1343 чалавекі[3], з іх 90,2 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,8 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1056 чалавек[5]. Станам на 2015 год у сельсавеце пражывала 1507 чалавек, у тым ліку: дзяцей да 16 гадоў — 247, працаздольных — 784, пенсіянераў — 476. ІнфраструктураНа тэрыторыі сельсавета размешчаны: сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Васілевічы», ААТ «Птушкафабрыка Слонімская», дарожны ўчастак РУП «Дарожна-будаўнічы трэст № 6», кампрэсарная станцыя «Слонімская» упраўлення магістральных газаправодаў, установа адукацыі «Парэцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа Слонімскага раёна», дзіцячы сад, шэсць крамаў, тры фельчарска-акушэрскія пункты, два сельскіх дома культуры, дзве сельскія бібліятэкі, Парэцкая Свята-Георгіеўская царква. На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўрочышча Падлужанскія Горы з вяршыней 191,1 м (1,3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Васілевічы). Гара знаходзіцца пасярод ворыва, непадалёк ад сасновага масіва. Каардынаты: 53° 07,762' N, 25° 15,403' E. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia