Велікашылавіцкі сельсавет
Велікашы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Шылавічы. Плошча сельсавета складала 13089,22 га[1]. ГісторыяУтвораны 6 жніўня 1979 года ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Вялікія Шылавічы ў складзе 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Шылавічы, Новая Стража, Савічы і Чапялева, якія ўваходзілі ў склад Жыровіцкага сельсавета, і вёска Якімавічы, якая ўваходзіла ў склад Слонімскага сельсавета)[2]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Жыровіцкага сельсавета перададзена вёска Шылавічы[3]. Скасаваны 28 жніўня 2013 года, тэрыторыя далучана да Дзеравянчыцкага сельсавета[1]. СкладУ склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак — Вялікія Шылавічы (цэнтр сельсавета), Чапялева, Савічы, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы і Новая Стража. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1211 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5]. Установы культуры, аховы здароўя, адукацыі, турызмуПадчас існавання на тэрыторыі сельсавета знаходзіліся:
Геалагічныя помнікі. Выдатныя мясціныГеалагічны помнік каля в. Якімавічы — вялізны камень, які складаецца з двух злучаных паміж сабою валуноў. Даўжыня камня — 3,5 м, шырыня — 3 м, вышыня — каля 3,5 м.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia