Азярніцкі сельсавет
Азярні́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Азярніца. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялявіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Сялявічы, вёскі Варонічы, Вецявічы, Вялікая Кракотка, Рудаўка, Юхнавічы)[1]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1091 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 4,7 % — палякі, 4,2 % — рускія, 2,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 1411 чалавек[4]. Станам на 1.1.2015 года ў сельскіх населеных пунктах сельсавета пражывае 1673 чалавекі, з іх 850 працаздольных, 514 пенсіянераў, 309 дзяцей і падлеткаў. ІнфраструктураНа тэрыторыі сельсавета размешчаны і дзейнічаюць:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia