Дзеравянчыцкі сельсавет
Дзеравя́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дзеравянчыцы. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глоўсевіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глоўсевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акунінаўскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1966 года ў склад новаўтворанага Новадзевяткавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акунінава, Баравікі, Вяценюўка, Коласава, Партызанаўка і Сяркі), у склад Масілавіцкага сельсавета — вёска Заводны Лес, у склад сельсавета з Жыровіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бракава, Дзеравянчыцы, Крывая, Скоўдзічы і Тушэвічы)[2]. 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзеравянчыцы па месцы яго фактычнага знаходжання, сельсавет перайменаваны ў Дзеравянчыцкі. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікашылавіцкага сельсавета (аграгарадок Вялікія Шылавічы, вёскі Новая Стража, Савічы, Чапялева, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы)[3]. СкладУ цяперашні час на тэрыторыі сельсавета размешчана 19 населеных пунктаў: Бракава, Вербалаты, Глоўсевічы, Гуменікі, аг. Дзеравянчыцы, Забулле, Капусты, Літва, Новая Стража, Падмошша, Капусты, Рахавічы, Скоўдзічы, аг. Сурынка, Тушэвічы, Чапялёва, аг. Вялікія Шылавічы, Савічы, Якімавічы. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1728 чалавек[4], з іх 88,4 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 2,6 % — украінцы, 1,2 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 2318 чалавек[6]. На 1 студзеня 2015 г. пастаянна пражываюць на тэрыторыі сельсавета 2779 чалавек, 1257 наяўных гаспадарак. ЭканомікаНа тэрыторыі сельсавета размешчаны 2 сельгаспрадпрыемствы: Слонімскае раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Пераможца»; Слонімскі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Суворава. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia