Азяродавічы
Азяро́давічы[1] (трансліт.: Aziarodavičy, руск.: Озеродовичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 7 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 130 км ад Мінска. ГісторыяУ 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ, уладанне Рагозы, 12 двароў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўласнасць Ю. Нарушэвіча ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, затым уласнасць В. Рагозы ў Вілейскім павеце Віленскай губерні (1844). У канцы 1897 года в. Азеравічы ў тым жа павеце, у Княгінінскай воласці Віленскай губерні. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2]. З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 31 мая 1949 года створаны калгас імя Варашылава. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, землі ў складзе саўгаса «Беларускі». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia