Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 11 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 129 км ад Мінска, на аўтадарозе Касцяневічы—Давыдкі.
Гісторыя
У XVII ст. вёска ў Ашмянскім павеце ВКЛ, уласнасць падскарбія літоўскага М. Кішкі; у 1690 г. — С. Альшэўскага; у 1765 г. — Відмонта, З двары.
З 1793 года пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Заблошчына, як і ўся Вілейшчына, уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, быў утвораны Вілейскі павет у складзе спачатку Мінскай губерні, а з 1843 года — Віленскай губерні. У 1800 г. згадваюцца вёска (5 двароў, 40 жыхароў) і маёнтак А. Ходзькі. У 1897 г. вёска і сядзіба (2 жыхары) у Княгінінскай воласці Вілейскага павета.
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёнеВілейскай вобласці, з 12 кастрыніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 21 чэрвеня 1949 г. створаны калгас «Чырвоны маяк». З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе саўгаса «Беларускі».
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
↑Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2022. Праверана 19 красавіка 2023.
↑Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
↑Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60