Задвор’е (Вілейскі раён)
Задво́р’е[1] (трансліт.: Zadvorje, руск.: Задворье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 19 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 133 км ад Мінска, на р. Сэрвач (прыток Віліі). ГісторыяУ пач. XVII ст. сяло ў Ашмянскім павеце ВКЛ. У 1622 г. ў складзе маёнтка Сэрвач, 5 валок зямлі, якія Л. Рагоза падараваў кальвінскаму збору. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1880 г. засценак Вілейскага павета Мінскай губерні, уласнасць генерал-маёра П. Бардакова (З двары, 17 жыхароў), і вёска, уласнасць А. Агінскай (З двары, 27 жыхароў). У 1897 г. вёска ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, меўся хлебазапасны магазін. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у складзе Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, належала да гміны Касцяневічы[2]. З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобл., з 12 кастрычніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. па 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Беларускі». Насельніцтва
СлавутасціКаля вёскі вядомы археалічныя помнікі, каля былой в. Туры (Гуркі) — курганны могільнік на ўскраіне хутара, за 1 км на захад ад Задвор’я, на правым беразе р. Сэрвач (датуецца VIII—IX ст.); селішча за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад Тураў, на канцы ўзвышша, абмежаванага з паўночнага боку высокім берагам р. Сэрвач, з усходняга і заходняга бакоў — забалочанай нізінай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia