Андалоўшчына
Андало́ўшчына[1] (трансліт.: Andaloŭščyna, руск.: Андоловщина) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 14 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 127 км ад Мінска. ГісторыяУ 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць віленскага езуіцкага касцёла св. Яна, 4 двары. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць генерал-маёра П. Бардакова. У канцы ХІХ ст. ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні; у пач. ХХ ст. 253 дзесяцін зямлі. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2]. З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Беларускі». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia